Ня могуць дараваць Бюро Медыя раследванне пра лукашэнкаўскі чырвоны крыж, з якога вынікала, што прызначанае Лукашэнкай кіраўніцтва БТЧК узамен на забеспячэнне электаральных спектакляў рэжыма і саўдзел у фальсіфікацыях атрымала дазвол накіроўваць большую частку фінансавай дапамогі таварыству на забеспячэнне раскошнага ладу жыцця ягонага кіраўніцтва, у тый час як валантэры БТЧК амаль што не атрымлівалі ад таварыства матэрыяльнага забеспячэння гуманітарнай дзейнасці. Гэта ня кажучы пра саўдзел кіраўніцтва БТЧК у выкраданні ўкраінскіх дзетак з акупаваных Расеяй тэрыторый. Тое раследванне канчаткова сапсавала рэшткі рэпутацыі БТЧК як гуманітарнай арганізацыі. Супадзенне альбо нет - але вытворца малочных вырабаў "Малочны свет" тады хутка прыбраў інфармацыю аб дапамозе БТЧК з упакоўкі сваёй прадукцыі.
Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» «Хрысціянскую візію», «БюроМедиа» і «Палітвязынку»