Каментары да артыкула

Пазняк кажа пра хуткія перамены ў Беларусі: Спадзяюся, я ў гэтым паўдзельнічаю

  • %
    12.04.2025
    Пра хуткія зьмены, прынамсі у нейкі пазітыў, абсалютна нязгодны. Хутчэй зьмены да кепскага. Тут магчыма ўсе і даволі скора. Таму хоць нейкі аптымізм па Беларусі, як па мне, дарэмны.
    У астатнім усе сказана слушна.
  • швейцаркі варыянт падыходзіць нам , ЗША і ўсходнім драпежнікам
    12.04.2025
    %, Пазняк піша што сёння швейцаркі варыянт падыходзіць нам , ЗША і ўсходнім драпежнікам . З чым вы не згодны 1,2,3,4 ....
  • Гг
    12.04.2025
    швейцаркі варыянт падыходзіць нам , ЗША і ўсходнім драпежнікам , пазьняк любой бред скажет, а его фанатики хором скажу «правда!». Расскажи, братишка, сколько у Швейцарии военных объектов сша? 0! Расскажи, браток, не Пазьняк ли топил буквально недавно, чтобы располагать военный контингент сша в Беларуси? Пазьняк. Ну и о каком он швейцарском варианте топит?
  • Дд
    12.04.2025
    Гг, хлусня
  • крытыкуеш ТАГО хто заснаваў БНФ, нам падараваў Незалежнасць ў 1991
    12.04.2025
    Гг, цябе цяжка на Бел. Мове напісаць 10 словаў, A крытыкуеш ТАГО хто заснаваў БНФ, нам падараваў Незалежнасць ў 1991. Самому не смешна ?
  • Яніна
    12.04.2025
    Гг, "братішка", "браток" - мы вам маскалям не "братья". І "США" з вялікай літары пішацца.
  • Галя з Камароўкі
    12.04.2025
    крытыкуеш ТАГО хто заснаваў БНФ, нам падараваў Незалежнасць ў 1991, хто нам падараваў незалежнасць?))) Можа спадар раскажа, як ягоны ідал прынес нам падарунак у якасці незалежнасці? Ну, і год свайго нараджэння азвуча)
  • Галя з Камароўкі
    13.04.2025
    Мне б хапіла раздаць лайкі слушным каментарам, але ж не стрымалася. Пад кожным артыкулам пра Пазняка здараецца небывалы прырост лайкаў (звычайна, антылайкаў). Калі бачу якіясь групавыя фота з Пазняком, то побач дзеці 18-25 гадоў. Гэта людзі, якія нарадзіліся, калі дзед ужо ўцек з краіны. Я не ведаю, што ен гэтым дзецям прапаведуе ў сваей секце, але ж дзеці маглі б і сваімі мазгамі пашавяліць. Пазняк з'явіўся дзесь у канцы 80-х, тады можна было гаварыць, аб чым хочаш. Нібыта выехаў на тэме Курапатаў (як быццам ен адзіны ведаў, хто там пахаронены) А потым абы было якое ўзвышша, з якога можна было б пі... нешта прамаўляць. Канкрэтнае пытанне ( салапетам і ботам - дабранач): што ен зробіў для беларусаў? Што ен зробіў супраць сістэмы? Бітую морду не ўзгадвайце, бо гэта не барацьба нават у параўноўванні з сеннішнімі катаваннямі ў палоне. Гэты дзед, ікона для тупых малалетак, уцек з краіны праз ДВА гады пасля пройгрышу на выбарах. Ні воднага разу не быў затрыманы. Амаль 30 гадоў не быў у Беларусі. Што можа гэты дзед ведаць пра Беларусь? Пра тую моладзь, якая вырасла годнай, нават у тых умовах, да якіх і дзед таксама давеў? Яшчэ раз, не для фермы дзеда, для людзей, якія ўмеюць мысліць: мне гадоў ... у 1994 на выбарах галасавала. Супраць лукі і супраць Пазняка. Не лезла ні ў якія партыі і што там ў іх яшчэ есць. Я проста хацела жыць. Я проста хацела пражыць свае жыцце годна. Не атрымалася: то 90-я, то лука, то пазняк. Людзі, а можам мы, у канцы канцоў, даць пад ср.ку ўсей гэтай навалачы і пачаць будаваць сваю краіну, у якой хочацца жыць?
  • Žvir
    13.04.2025
    Галя з Камароўкі, jakaja ž vy tu*aja. :) Vam dyk dakladna, ni Paźniak, nicho inšy, ničoha nie zrabiŭ i nie zrobić. Heta klin...
  • Моладзь за Пазьняка
    13.04.2025
    Галя з Камароўкі, /Калі бачу якіясь групавыя фота з Пазняком, то побач дзеці 18-25 гадоў/

    Моладзь за Пазьняка.
  • Пытанне
    13.04.2025
    Галя з Камароўкі, а за каго ты галасавала ў 1994? За Кебіча, які сам у мемуарах прызнаўся, што гэбіст? І які настолькі абрыд людзям, што гатовыя былі галасаваць хоць за каго, "абы ня Кебіч"?
    Ці за Шушкевіча, які не даў пераабраць камуністычна-энкавэдэшны саўковы вярхоўны савет і падпісаў вайсковую дамову з Расеяй?
  • Найперш не галасі!
    13.04.2025
    Галя з Камароўкі,
    Увогуле ўсё менавіта так і ёсць.
    Па сутнасці ніхто не зможа запярэчыць Вам і аспрэчыць Вамі напісанае.

    Толькі лаянка і абразы ад тых, чый казачны свет Вы разбураеце простай праўдай, простымі словамі.

    Але тут паўстае пытанне, чаму ізноў пра Пазьняка сёння варта пісаць і гаварыць? Чаму гэта важна?
    Таму што мусім асэнсаваць сутнасць падзей, мусім зразумець, што арыентацыя на Пазьняка ад пачатку "Перестройки", спадзяванні на яго, вылучэнне Пазьняка на першыя ролі былі фатальнай памылкай нашага постсавецкага грамадства.

    Па сутнасці, спадзяванне на Месію гэта была адна памылка лузераў, якая спрацавала двойчы - з аднаго боку спадзяваліся на Пазьняка, з другога на Лукашэнку.
    Сёння, па часе, бачна, што спадзяванне на мессію не выцягвае, не працуе на нашую карысць.
    Гэта вечнае становішча "обманутых вкладчиков".

    Але як звычайна заўжды маецца пэўная колькасцях людзей, якім, як калісьці савецкім прыкормленым ветэранам, хочацца памерці ў сваіх міфах.
  • Гг
    13.04.2025
    Яніна , расскажи где приобрела детектор москаля? Если по существу написанного выше мною сказать нечего, то хоть для недалеких попытаюсь связаться с производителями твоего детектора, объясню, что работу плохо делают, благо генеалогическое дерево хорошо известно, есть чем крыть, тётя.
  • Сьв. Дзэн
    12.04.2025
    Трызьніць зноў як пра геніяльных Трампа, які падзяліць Украіну хоча як Польшчу, і зіганана Маска і ілжывую Левіт і гаранта незалежнасьці - кіраўніка каланіяльнай адміністрацыі Лукашэнку.
    Ніводнаму слову верыць нельга. Бо альбо агульныя заявы альбо перакручвае на свой капыл рэальнасьць.
    Ен хоць тэатральную пастанову грошы назьбіраў? Ці зноў пшык?
  • Зеня
    12.04.2025
    Я хачу адарваць Лукашэнку ад Расіі, бо ён сам не можа. Так зянонікі? Гэта ж не сам Лукашэнка зрабіў Беларусь калоніяй Расіі? Ўсе бачаць, што ён і толькі я, Пазняк, нясу лухту, што не.
  • Абменны фонд
    13.04.2025
    Зеня, канешне не сам,мае з такімі як ты, тролямі лукашысцкімі
  • Ха
    12.04.2025
    Набор глупства і пустога трызнення ад Пазняка. Як заўсёды.
  • Рэчаіснасьць
    13.04.2025
    Ха, тое самае неверагодные казалі 30 гадоў таму, калі напрыклад Пазьняк папярэджваў пра вайну рашкі з суседнімі краінамі
  • Поцык
    12.04.2025
    То, что Трамп может действовать в интересах США, так это может быть. Нам-то какая от этого выгода?
  • хутчэй
    12.04.2025
    Поцык, хутчэй у інтарэсах 0.01% насельніцтва ЗША
  • Рыгор
    12.04.2025
    Дзякуй, Зянон Станіслававіч, вельмі неабходны аптімізм зараз!
  • Літвін
    12.04.2025
    Рыгор, наколькі вам яшчэ необходна "аптымізму", хоць неабходна прымяняць іншы тэрмін, на 30 альбо адразу яшчэ на 250 рокаў беларушчыны, каб нарэшце ўсвядоміць, што нічога добрага вы не дачаканцеся?
  • Барадзед
    12.04.2025
    Трамп идёт как наглый фраер, а наглый фраер хуже танка. Это надо умудриться обложить пошлинами пингвинов и не заметить этого косяка.
  • Літвін
    12.04.2025
    Наступная, 100500 казка ад старога баягуза,які збег з Радзімы ў 1996 годзе, паказаўшы ганебны прыклад іншым бело-руссам. Герантафілам спадабаецца.
  • Баягузу
    12.04.2025
    Літвін , сам та чаму не ў акопе?
  • А вы спіце ў шапку
    12.04.2025
    Як заўсёды Пазняк мае рацыю
  • Рацыя
    13.04.2025
    А вы спіце ў шапку, канешна мае, гэта відавочна. Гэтая рацыя настроена на частату папулістаў, часам на частату лукашэнкі.
  • Рацыя
    13.04.2025
    Рацыя, маскаль, вучы мову
  • Змагайцеся, ды пераможаце!
    12.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    12.04.2025
    1. "Кансерватыўная рэвалюцыя". Таксама заўважыў выкарыстанне Пазняком гэтага тэрміна (8:18). У арыгінале нямецкі неакансерватыўны рух 1918-33 гг.
    Ізноў ажыў пасля вайны сярод ультраправых 1960-70-х. У Расеі традыцыяналізм і кансерватыўную рэвалюцыю прасоўваў Дугін, пачынаючы з 1990-х. Нават кнігу пісаў з такой назвай.
    Рэнэ Генон, Юліус Эвола - іконы для гэтай публікі.
    Кантэкст вельмі таксічны. Ці ведаў пра яго Зянон Пазняк, калі выкарыстоўваў гэты тэрмін?
    Мяркую, так. Агульны напрамак эвалюцыі палітычных поглядаў супадае. Мабыць, публіцы пакуль не даюць цалкам усю карціну, каб занадта не шакаваць.

    2. "Клімат [размова пра "змены клімату"] гэта ўсё прыдуманыя левацкія неіснуючыя з'явы" (29:30).
    Пазняк паўтарае наратывы праграмы дэзінфармацыі, першапачаткова запушчанай нафтавымі кампаніямі (якія самі першымі і рабілі даследаванні па клімату) ў ХХ ст., а ў апошнія гады падхопленыя Расеяй, як пастаўшчыком нафты і газа.
    Адна з сучасных папулярных тэорый змоў.

    3. "Трамп гэта практык, чалавек, які некалькі разоў банкроцтва цярпеў, чалавек, які ведае эканоміку, ведае бізнес" (28:23).
    Дзіўны крытэрый паспяховага бізнесу. Калі ў Трампа банкруцтвы былі або пройгрышамі, або інструментам да поспеху, як і сістэматычнае кіданне падрадчыкаў.

    4. "Вось гэта і ёсць нармальная глабалізацыя, а не тая левацкая глабалізацыя, якая дайшла да карупцыі неверагоднай, стварэння ўсякіх сінекур і падаўлення чалавечай волі, чалавечай свядомасці, дыктат. То, што хоча знішчыць Трамп" (32:23).
    Хто разумее, пра якое дакладна падаўленне чалавечай волі, свядомасці і дыктат ён тут кажа? Прыклады, каб зразумець.

    5. У вядучага (Яўген Валошын) даволі дзіўны падбор экспертаў: акрамя Пазняка ў праграме двойчы разважае Балкунец (4:34, 21:08). Эксперт, які доўгі час выступаў з прарасейскіх пазіцый.
  • Найперш не галасі!
    12.04.2025
    1. Свядома ці несвядома блогер мяняе паняцці: паводле Пазьняка Беларусь і Лукашэнка адно і тое ж.

    2. "Трэбя цягнуць Беларусь ў Еўропу, бо маскоўскі "сабачка сам не можа"".
    Дык калі сабачка ў пуцінскім ашыйніку, то хто зможа?
    Але так карціць пуцінскага сабачку легалізаваць ў Еўропе, напляваўшы на элементарнае права і закон, што не працуе.
    Пазьняк робіць выгляд, што не разумее гэтага, яму важна легалізаваць "сабачку ў ашыйніку" без права і закону.

    3. Спробы легалізаваць ў Еўропе і ачалавечыць яшчэ легітымны беларускі рэжым рабіліся шматкроць. Адно "Усходняе партнёрства чаго вартае", а яшчэ незлічоная колькасць іншых міжнародных праграмаў.
    Дапамагло?
    Вылез сабачка з ашыйніка?

    Пазьняк, як і астатнія прапагандысты, не згадвае тыя спробы, нават наадварот: да іх лютая нянавісць ў прапаганды Крамля і узурпатара - гранты, грантасмокі і да тп лаянка.

    4. Пазьняк ізноў дзяўбе і дзяўбе, што "Беларусь аддалі Расіі", "на Западе нас никто не ждёт!"... "пацаны, расходимся"....
    І як альтэрнатыва "рэвалюцыя-кроў", іншага для вас няма, сядзіце ціха, байкот наша ўсё.
    Старая жвачка імперыялістычнай прапаганды з Крамля.
  • нац
    12.04.2025
    Найперш не галасі! , усё роўна ён ужо 30 гадоў мае рацыю. ён вялікі нацыянальны лідэр. дзякуй яму за незалежнасць. вы Маскаль! усе агенты. чаму офісы кабінеты яго не сушаюць?
  • Мх
    12.04.2025
    Найперш не галасі! , Іншым часам сапраўды лепш не галасіць. Зянон хоча прадухіліць такую сітуацыю, калі б Захад дамаўляўся пра лёс Беларусі не пытаючыся ў самой Беларусі і беларусаў. Нават калі Беларусь будзе прадстаўлена цяперашнім урадам і Лукашэнкам. Нажаль такі сцэнарый зараз вельмі верагодны. Успомнім, як Лапідарны Геній першапачкова хацеў дамаўляцца аб Украіне напрамую з Пуціным, а Зяленскаму ягоныя памагатыя прапаноўвалі бяспечны самалёт да Парыжа, і каб не замінаў дзяліць тэрыторыі Украіны паміж "вялікімі дзяржавамі". Ды і зараз праскокваюць нейкія інсайты маўляў давайце падзелім Украіну на сферы ўплыву і ўсё. Захад так ці інакш дагэтуль шукае кантактаў з Расеяй, напыклад палякі як закупалі агучвалі і выдавалі на сваім ютубе расейскія мульцікі так і робяць гэта. Я ўжо не кажу пра грузы. І гэта Украіна, пра якую на Зямлі відаць усе ўжо ведаюць. Калі Беларусь у такім рэчышчы будзе праігнараваная - яе могуць проста "адпісаць" расейцам як "бонус", што "задаволіць" і расейцаў, і палякаў і летувісаў. Трэба не дапусціць такога сцэнару.
  • Сьв. Дзэн
    12.04.2025
    Мх, Зенек першы і ахрысьціў Трампа геніем. У вас падваеньне асобы? Ці вы прызнаеце толькі часткова геніяльнасьць?
  • Найперш не галасі!
    12.04.2025
    Мх, а каму цікава што святы "Зянон хоча" акрамя ягонай секты?
    Не задумваліся?
  • Гала-сістаму
    13.04.2025
    Найперш не галасі! , мне цікава
  • Найперш не галасі!
    13.04.2025
    Гала-сістаму, ну і добра.
    Далей што?
    Ці на гэтым усё?
  • Zenon Sobakiewicz
    12.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Абу
    12.04.2025
    Зянону трэба перастаць называць сябе палітыкам і стаць рэлігійным, сакральным лідарам. Вось на гэтай сцяжыне ён будзе выглядаць арганічна: не трэба канкрэтыкі, аргументаў і ўсяго гэтага інтэлектуальнага лявацкага кантэнту. Толькі вера, шурм і націск!
  • Сьв. Дзэн
    12.04.2025
    Абу, гані агульнымі фразамі а веруючыя самі хай інтэпрэтуюць. Сапраўды. Сакральны лідэр. Толькі кіраўніка каланіяльнай адміністрацыі гарантам незалежнасьці назваць - так саральнаму лідару не можна
  • Янка
    12.04.2025
    Абу, дык св.Зянон ужо даўно ператварыўся ў нейкага сэнсэя, які ніколі не памыляецца, а ягоныя прыхільнікі - у секту. Мікра-MAGA. Трамп ніякі не танк, а слон у посудовай лаўцы. І тое, што ён нарадзіўся са срэбнай лыжкай у роце, атрымаўшы ад таты Фрэда белы білет і 400 мільёнаў баксаў, спусціў усё ў унітаз, 6 раз банкрутаваў і кідаў інвестараў, нарэшце быў асуджаны за нахабны падман донараў, але пазбег турмы (праз абранне пасля насычанай папулізмам і хлуснёй прэзідэнцкай кампаніі) - гэта прыкмета таленавітага папуліста і махляра, але ніяк не бізнэсмэна. Пакуль што ён імкліва разбурае давер да эканамічнай палітыкі Амерыкі, пагаршаючы бізнэс-клімат і жаданне інвеставаць у Амерыку. А у вонкавай палітыцы капіюё свайго куміра Пуціна. Незразумела, чаго станоўчага ад яго чакае Пазняк, які дарэчы таксама не любіць Еўропу.
  • Прошьян
    12.04.2025
    Короче, дедушка готов сдать лапидарному все ресурсы для свержения власти. Очень показательно!
  • апошні інспэктар
    12.04.2025
    як гаворка зайшла пра "кансэрватыўную рэвалюцыю", варта адзначыць наступнае.
    Францыя: Rassemblement National мае каля 100,000 чальцоў
    Італія: Fratelli d'Italia каля 205,000 чальцоў
    Нямеччына: АfD каля 50,000 чальцоў
    Вялікабрытанія: Reform UK каля 132,000 чальцоў
    ПА САМЫХ АПТЫМІСТЫЧНЫХ ПАДЛІКАХ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ МАЕ НЯ БОЛЕЙ ЗА 300 ЧАЛЬЦОЎ. таму калі нават заўтра рэжым падзе, максымум на што можа разьлічваць Зянон гэта месца ў Сэнаце альбо пасаду кіраўніка Інстытута народнай памяці.
    а цяпер пытаньне пазьнякістам: як так склалася, што пры высокім запыце на кансэрватызм у беларускім грамадстве такі мудрэц і празорлівец ня здолеў стварыць масавы рух? кепскаму танцору Лубянка перашкаджае?
  • Пшык
    12.04.2025
    апошні інспэктар, членства ў Зенека ўжо 20 год немажлівае каб прадухіліь інфільтрацыю агентурай
  • Алесь
    12.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Alex
    12.04.2025
    Пазьнякоўцы сення падрыхтаваныя прыйшлi, замiнусiлi усiх нязгодных з айцом нацыi.
  • так
    12.04.2025
    Alex , сапраўды, за вельмі кароткі пэрыяд часу суадносіны плюсоў і мінусаў вельмі зьмяніліся ў карысьць Станіслававіча
  • Пшык
    12.04.2025
    Alex , задызлайкалі ўсіх крытыкаў. Гэта катастрофа Зенек
  • .
    12.04.2025
    Прыкладна каля 18-19 гадзін прыходзіла каманда "7 лайкаў". Адпрацавала, недзе -35, недзе менш, недзе больш. І сышла на адпачынак.
    Працуюць толькі па адчувальных да З.П. тэмах. Даўно заўважыў, тут пісаў пра тое.
  • Бжык
    14.04.2025
    Пшык, катастрофа гэта ты
  • .
    13.04.2025
    Не супакоіліся, працягваюць "накручваць".
    Як мінімум, тыя, хто гэтым займаецца, самі ведаюць, наколькі нізкі сапраўдны ўзровень падтрымкі Пазняка.
    А чаму не сорамна хлусіць, мабыць, тлумачаць для сябе тым, што гэтая хлусня "за праўду". Але ж сумленне сваё вы ўжо згубілі.
  • Алесь
    12.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Valadzimir
    12.04.2025
    Чарговае бязглуздае балабольства, якое не мае ніякага дачыненьня да рэальнасьці.
  • Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай
    12.04.2025
    Valadzimir, зараз наляцяць з секты Пазняка ды наставяць мінусаў. Гэтае іх барацьба. Які лідар, такія й паслядоўнікі. Потым задаволеныя сваёй працаю будуць сядзець ды чакаць перамен. А калі Пазняк памрэ, яны знойдуць сябе іншага дзеда, каб слухаць ягоныя байкі- абяцанкі. Такі яны народзец.
  • Valadzimir
    12.04.2025
    Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай , ну, па-першае, давайце пажадаем дзядзьке Зянону здароў'я і доўгага шчасьлівага жыцьця; па-другое, згодны з Вамі - сумна і даволі абсурдна, што і зараз для многіх спадар Пазьняк кумір, а ўсё што ён кажа яны лічаць абсалютнай ісьцінай, пры тым што, на маю думку, відавочна, што зараз ён ужо зусім адарваўся ад рэальнасьці. Пры гэтым я лічу, што і ўдзельнікі "секты Пазьняка", і "секты Ціханоўскай", і "секты паклоньнікаў Захаду" аднолькавыя у адным - у няздольнасьці цяміць уласнай галавой, гэта значыцца адсутнасьцю грамадзка-палітычнай суб'ектнасьці, - з-за чаго ўся сёняшняя нацыянальная і дэмакратычная апазіцыя знаходзіцца там, дзе знаходзіцца - у грамадзка-палітычнай dupe. Ну і па-трэцяе - можа Вы, мяркуючы па вашаму пафасаму ніку, адкажаце на маё пакуль безадказнае пытаньне: ЛІТВА - ГЭТА ХТО ( у сэнсе племя, народ)?
  • Галя з Камароўкі
    13.04.2025
    Кастусь Каліноўскі, сын зямлі Літоўскай , іншы троху маладзейшы, можа і дажыць. Ці вы не таго мелі на ўвазе?)))
  • Літвін
    13.04.2025
    Valadzimir, Літва - гэтае тэррыторыя якая ўзгадваецца ў 1009 годзе. Літва стала дзяржаваю калі Міндоўг каранаваўся ў Навагрудку.
  • Беларус
    13.04.2025
    Літвін , Полацк - наша дзяржава беларусаў з 9 ст. Вы нам венікі вязалі
  • Valadzimir
    13.04.2025
    Літвін , да... вось і ўсё ваша, і такіх як Вы, прафанска-бутафорскае "ліцвінства"... У чарговы раз паўтараю - гэтае пытаньне НЕ пра тэрыторыю ! А пра ЛЮДЗЕЙ -племя, народ, - які звалі ЛІТВА! Пакуль я бачу адно і тое - УСЕ белоруссы, ад проста "нацыянальна сьвядомых" да вядомых гісторыкаў, у тым ліку і белорусскіе "ліцвіністы", чамусьці як вагню баяцца гэтага пытаньня! Ну дык у чым справа, шаноўныя?? Што вы ад гэтага пытаньня дранцвееце, чаму яно ў вас адымае мову і паралізуе?? Калі вы сьцвярджаеце, што ВКЛ - гэта "наша", ваша "беларуская" ці "ліцвінская" дзяржава, ну дык тады адкажыце, што гэта за племя, народ, этнас ЛІТВА, які яго стварыў!
  • Гжэчны літвін
    13.04.2025
    Valadzimir, не вярзі лухты дзядзька. Ніякага племені "літва" не існавала. Як і племені Польшча, Германія, Украіна, Масковія ды гэтак далей. Літва ўзгадваецца як тэрыторыя ў 1009 годзе, калі на мяжы Літвы й Русі, а сёння гэтае Піншчына, быў забіты місіянер Бруна. Назва народу даецца ад назвы краіны, а не наадварот. Усё астатняе, гэтае трызненне,як і наконт Крывіі альбо Ашукайціі. Усвядомлівай.
  • $$$
    12.04.2025
    «Лукашэнка залежны ад Пуціна, ад газу і ад нафты, і ад крэдытаў. І калі ён нешта робіць не так, яму пра гэта нагадваюць. А яму больш няма куды дзявацца. (…) Лукашэнка — сабачка, якога трымаюць за ашыйнік. Таму ў гэтай сітуацыі, калі ён першы будзе праяўляць нейкую актыўнасць з Захадам, яму тут жа паківаюць пальцам — ён вінаваты, яго ініцыятыва.

    Вы только посмотрите как Позняк проталкивает пролукашенковские наративы!
    Лукашенко зависим от Москвы тк убил колхозным руководством экономику страны. Мы закредитованы, а гос.экон. система не эффективна как в ссср. Что в первую очередь надо делать чтобы стать экономически независимыми? Как минимум идти по пути Китая по отношению к бизнесу и частной инициативе. Но Позняк призывает чтобы европа политически шла навстречу и делала первые шаги к Лукашенко. А это совсем не спасает от аннексии страны
  • Беларус - сіла.
    12.04.2025
    Прапаную сілу палітыкаў Беларусі і саюзнай дзяржавы вымяраць у палках.
    Можаш кінуць хоць адну палку - аднапалчанін. Ужо не можаш, толькі гладзіш - гладыятар.
    Прэзідэнт суседняй дзяржавы Зяленскі паказаў што можа і больш, гнідай яго абазваў самазванец.
  • Nemo
    12.04.2025
    Гэта яшчэ Пазьняк - ці ўжо Ленін? Рэвалюцый захацелася. Вось чалавек з СССР выйшаў, а СССР у чалавеку застаўся.
  • Як браць уладу
    13.04.2025
    Nemo, у Леніна ёсць чаму павучыцца
  • .
    12.04.2025
    Аптымізм Пазняка звязаны з рамантычнымі ўяўленнямі аб нацыі, народзе. (Цытаты ўсе ёсць у артыкуле).
    Такое, ад ранніх нацыяналістаў. Мабыць, захаваў з маладосці.
    Мяркую, што пры гэтым канкрэтных людзей ён ацэніць горш за той ідэальны вобраз "народа".

    Калі лічыць па яго прыхільніках тут у каментарыях або ў іншых месцах у інтэрнэце, аднадумцаў па гэтаму пытанню ў яго засталося не шмат.
    Многія раздзяляюць толькі яго нянавісць (да "левакоў", палітычных ворагаў - "агентуры", "неверагодных", мігрантаў, ЛГБТ+), а наконт народа прытрымліваюцца супрацьлеглых поглядаў: "народзец".

    На мой погляд, ісціны няма у гэтых крайнасцях. Людзі розныя, "сярэдзіна" не ідэальная, але і не безнадзейная.
    Абставіны дрэнныя. Калі жорстка наказваюць пажылых кабет, якія 10-15 рублёў адсылалі зняволеным, гэта проста паказальнае знішчэнне ўсіх добрых чалавечых якасцей. І гэта будзе мець наступствы, ў наступных пакаленнях таксама.
    Такое ўжо было ў гісторыі. Хворы "савецкі чалавек" - вынік такіх жа сацыяльных эксперыментаў. А што робяць з чачэнцамі... Таму няма гарантыі, што "цудоўнае" самазахаванне беларусаў у цяжкія часы так і будзе працягвацца.
  • Найперш не галасі!
    12.04.2025
    ., я гляджу зусім не рамантычна на пісаніну Пазьняка.
    Рамантыкі там не бачу ні на каліва.
    Усё напісанае ад імя Пазьняка гучыць у адпаведнасці з бягучымі тэмамі маскоўскай прапаганды са спазненнем на тыдзень-два.
    Сёння ўжо відавочна, дурню зразумела, што рэжыму не ўдалося дамовіцца з беларусамі. Зразумела, што "как раньше уже не будет", і таму першая задача рэжыму задушыць любую актыўнасць беларусаў дома і за мяжой.
    Нечаканае абяцанне аптымізму ад Пазьняка - спроба дабавіць "разынку" ў старую збрыдзеўшую ўсім тэму канапнага байкоту: вось сядзіце ціха, без крыві і рэвалюцыі, геніяльны Трамп яе сам зробіць, а вам навошта тая рэвалюцыя-кроў!
  • .
    13.04.2025
    Яго разважанні тыпа "Проста трэба ведаць, як пабудавана жыццё. Народ вечны. А чалавек абмежаваны сваім лёсам." і г.д. - не ягоныя ўласныя, а з рамантычнага нацыяналізму.
    "Рамантызм" тут ужываю не ў сучасным шаблонным сэнсе як нешта тыпа прыемнае і добрае, а ў гістарычным, як назва мастацкага (і не толькі) руху. Рамантызм і нацыяналізм як ідэі развіваліся паралельна, з канца XVIII ст.

    І гэтыя ўяўленні ён захаваў і сумяшчае з больш сучаснымі ад "правых". Як і іх сучасныя надзеі на Трампа.
    Плюс даволі агульнае месца (не ведаю, ад каго пайшло) пра тое, што беларусы цудам захоўваюць сабе ў цяжкія часы і адраджаюцца.
    Рэлігійнае з хрысціянства пра ахвяры і пакуты (як Курапаты), якія не проста так, а павінны мець вынікі-"ўзнагароду", робяць народ "святым". І г.д.

    Вось у гэтых уяўленнях і ёсць ягоны аптымізм.
    А што рабіць, ён не ведае. (Адтуль і адвечны "байкот"). Або ведае і нешта прапаноўвае, але ніколі не арганізуе тое сам.
  • Ната
    13.04.2025
    Найперш не галасі! , Спадар Зянон Станиславич гэта икона, не рауня сегодняшним з рыбьими вачами, у которых прападаюць грошы, не гаворачы ужо пра идэи.
  • Žvir
    13.04.2025
    Ната , Asabliva vočy vieļmi važny momant. Vočy - usjamu halava ! :)))
  • клімат
    13.04.2025
    гароды сохнуць са студнямі апошнімі гадамі, а той усё плявузгае, што змены клімата яму левакі прыдумалі, што за адарваны-то ад зямлі чалавек
  • Меліярацыя
    13.04.2025
    клімат, гэта вынік асушэння балот і вырубкі лясоў Лукашэнкам. У выніку чаго узровень грунтовых вод у Беларусі знізіўся на 1.5 метра па ўсёй Беларусі.
    Клімат тут ні пры чым. Гэта вынік раздалбайства ўладаў.
    Вунь у Ізраілі з іх пустыняй нават бульбу вырошчваюць.
  • .
    13.04.2025
    Галоўная меліярацыя была ў часы Расейскай Імперыі і СССР. Непасрэдна пры Лукашэнке - не так шмат. Нават наадварот, некаторыя балоты назад забалочваліся (але гэта не яго дасягненне, гэта міжнародныя праграмы).
    Пры гэтым меліярацыяй вы не растлумачыце атмасферныя, з'явы: рэкорды цяпла ў апошнія гады або рост колькасці вясенніх арктычных уварванняў (адно з іх адбываецца зараз).
    Небяспечныя з'явы надвор'я, напрыклад, начныя замаразкі на глебе недзе ў Палессе маюць прычынамі як меліярацыю (бо інакш гэны тарфянік ніхто б не выкарыстоўваў для сельскай гаспадаркі), так і клімат (інакш антыцыклоны бы не даходзілі так часта з поўначы, калі б не парушаўся атлантычны перанос).
  • Woodoo Cult
    13.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .,
    13.04.2025
    Падтрымліваю Пазняка
  • Мандриан
    13.04.2025
    что дед, что цыган - все одно. Приди он к власти, к гупобику бы добавилась еще "моўная палiцыя" и таблицы правильных черепов.
    Еще одна вещь объединяет его, цыгана и трупма - концепция "люди как мусор"
  • Мы народ, гаспадары гэтае зямлі.
    13.04.2025
    Мандриан, а чаму ніхто ў Эўропе не баіцца не баіцца размаўляюць на роднай мове? І толькі белых руссскіх пужае родная мова, мова тытульнай нацыі Беларусі.
    І чаму беглыя белыя русскія вывучаюць мову таго народа куды яны збеглі, а сваёй пагарджаюць?
    Чаму?
  • Якуб Харэўскі
    13.04.2025
    Мандриан, хадзіла Гамадріла і па- расейску гаварыла: я сказочный, я невероятный. Ваша мова меня пугает.
  • Літвін
    13.04.2025
    Мандриан, а вось і меркаванне тыповага 97% не вера годнага, які наўпрост вар'яцее ад таго, што жыве на зямле народа, які мае ўласную мову. Што б было, калі б такія захапілі бы ўладу?
  • пазняковое стадо - это не народ
    13.04.2025
    Мы народ, гаспадары гэтае зямлі. , ты первый абражаеш родную мову, потому что используешь ее, в первую очередь, как средство пропаганды дурнопахнущих идей коричневого цвета. Маргинализация беларуского языка началась именно с вас
  • Мурлу расейскаму
    13.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • место
    13.04.2025
    Мурлу расейскаму, дед скажет, ты первый поползешь с тем мурлом целоваться. Напомню, лука для деда - оппонент, дед для луки - друг. Их слова, шнырям полагается знать
  • Мурлу расейскаму
    14.04.2025
    место, пнх
  • Мандриан
    13.04.2025
    Літвін , с чего бы я вар'яцею? Вроде ты переходить на личности начал, не я. Из того, что дед - фашик, не следует что тебе кто-то что-то запрещает. Но узколобость тебе дает возможность делить всех всего на два класса, что подтверждает изначальный тезис
  • Нацыяналіст
    13.04.2025
    Мандриан, камуняка на гіляку
  • покажи где солнце
    13.04.2025
    Нацыяналіст, сам вешать будешь или губопик попросишь?
  • Сонца
    14.04.2025
    покажи где солнце, паможам
  • Кастусь
    13.04.2025
    А в чем интерес спадара Пазняка так расхваливать 47 президента США и его команду? Уж не испугался ли спадар Пазняк за свое благополучие в штатах?
  • Туск
    13.04.2025
    Кастусь, пра сябе хвалюйся
  • Геннадий
    13.04.2025
    Кастусь, да уж какое там благополучие, минимальная пенсия по возрасту, на которую разве что в Польше можно прожить.
  • Зянон
    14.04.2025
    Геннадий, зайздросціш, басота?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць