Каментары да артыкула

Сцяпан Пуціла: Здаецца, Пратасевіч робіць нават крыху больш, чым ад яго патрабавалася

  • Filipp
    21.04.2025
    Час аднаго, як і час другога ўжо ў мінулым.
  • Дзякуй, Сцяпан!
    21.04.2025
    Малады хлопец паставіў ракам усе незалежныя смі Беларусі на карысць Беларусі. Гонар за беларуса!
  • Дзякуй усім!
    21.04.2025
    Дзякуй, Сцяпан!, трохі абразліва такое чытаць на сайце СМІ, чые журналісты адсядзелі за сваю працу ці атрымалі кулю ў калена, а зараз вымушана за мяжой. Сцёпа малайчына, але ён быў у больш выйгрышным становішчы, за мяжой. Т.ш. не блытайце вірт з "поўным кантактам". Стрымы Свабоды, Еўрарадыё, расследаванні tut.by па забойству Бандарэнкі, папяровы "Новы час" у калоніях і многія іншыя ні на кроплю не менш каштоўныя за працу тг-каналаў.
  • Filipp
    21.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    22.04.2025
    Пра што гэта? У артыкуле нічога пра супрацьстаянне з незалежнымі СМІ няма.

    Гэта боты, якія працуюць па нескладанай схеме (метадычцы):
    1. Пахваліць героя артыкула.
    2. Адначасова забрудзіць каго-небудзь з актуальнага спіса (офіс, незалежныя СМІ, байсол, праваахоўнікі...).

    Такое "баявое НЛП", вышейшы пілатаж для тупаватых супрацоўнікаў айці-роты.
  • Ніколі!
    21.04.2025
    Дзякуй усім!, ды што вы кажаце! Мы павінны быць удзячныя тым, хто тыя ж 30 гадоў, што і Лукашэнка, дурылі нам галаву? тым, хто гуляў у міжсабойчыкі з Лукашэнкам праз Макея? Тым, хто скарысталіся працай Нехты для ўласнага піяру і нарабілі кантэнту з фотачкамі і відосамі на гады наперад, як пісаў Корж? Тым, хто нават за мяжой хаваецца за нейкімі няўцямнымі мянушкамі?
    Не, дзякуй, з гэтымі людзьмі Беларусь мы не выратуем дакладна!
  • Саша Сантехник
    21.04.2025
    Ніколі!, а с Коржем заживём в кайф?
  • Дзень Х
    22.04.2025
    Саша Сантехник, Пракоп'еў сказаў, на Каржа апошняя надзея. У жніўні збіраюць стадыён у Варшаве, ён прыязджае з Вашынгтону, выступае там і ідуць натоўпам на Менск вызваляць Беларусь.
  • Андрусь
    22.04.2025
    Для мяне галоўным было ўпэўніцца, што Сцяпан разумее сітуацыю яго былога калегі і не трымае крыўды.

    Я не магу вініць нікога, хто ў лапах сістэмы і хоць нешта зрабіў свайго часу для свабоды Беларусі.

    Толькі маю сціплую павагу і суперажыванне.

    Бо кожны, хто сапраўды "рабіў справу" ведае, што адбываецца "па той бок" страху, калі ты застаешся сам-насам з лапамі сістэмы. Застаешся з людзьмі - якія ніколі нічога не рабілі і грызуць цябе крытыкай крыўды. І свае і чужыя людзі так робяць.

    Тэму добра раскрывае апавяданне Васіля Быкава "Ослік".

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць