Адвакат Алесь Міхалевіч атрымаў пашпарт Новай Беларусі
-
23.04.2025Эх Алесь, Алесь, навошта ты прасоўваеш гэтых прайдзісветаў?
-
23.04.2025Імя, Дык а ён сам ХТО???
-
23.04.2025Засталося беларусам замежжа пры падтрымцы ОСЦ дамагчыся прызнаньня пашпартоў.
-
23.04.2025Малдэр, Вы займаецеся перакладаннем адказнасці. Праект пачалі канкрэтныя людзі ў Офісе Ціханоўскай і сама Ціханоўская, калі анансавала і піярыла. То й адказнасць іх - неяк жа яны планавалі атрымаць пашпарт, а не сувенір?
-
23.04.2025Жора, гэта не перакладанне адказнасці, а супольныя намаганні. Іначай гэта проста сядзець і чакаць, што Ціханоўская ўсё будзе за нас рабіць, а нам толькі вынікаў чакаць ці папракаць, калі вынікі не дасягнутыя.
-
23.04.2025Малдэр, супольныя намаганні пачынаюцца з супольнага абмеркавання. Нехта абмяркоўваў з грамадскасцю, як праект будзе рэалізаваны? Наколькі я памятаю, грамадскаць проста паставілі перад фактам - мы робім пашпартны праект. Былі заявы ад Вячоркі, ад Кавалеўскага, што ёсць дзве краіны, якія гатовыя падзяліцца кодам. Ціханоўская, ізноў-ткі, яна што, проста агучвала на канферэнцыі "Новая Беларусь" тое, што ёй прынеслі, не чытаючы? То хай гэтая публіка нам і распавядзе, што як планавалася з прызнаннем. Я адразу ўсюды пісаў - тут пад кожнай пашпартнай навіной, у сябе ў сацсетках, што праект правальны. А цяпер хочуць зваліць адказнасць за правал на грамадскасць - маўляў, гэта не мы пастараліся, а вы. Дык вы ж пачыналі. Вы чым думалі?
-
23.04.2025“…ці прызнаны ен афіцыйна - юрыст не ведае” - дык добры юрыст!
-
23.04.2025Нешта нічога не разумею. "Пашпарты" афіцыйна выдаюцца, ці не выдаюцца? Магу я прыйсці і атрымаць? Здаецца, не магу. Здаецца, аб пачатку выдачы не аб'яўлялі. Болей за тое, заяўлялі аб пераносе пашпартнага цэнтру з Летувы. То як Міхалевіч атрымаў? Як гэта так - неафіцыйна? Карупцыя ад самага пачатку?
-
23.04.2025Жора, выдаюцца.
Плаціш 7 еўра за разгляд, калі ўсё ок, то запісваешся на біяметрыю і плаціш яшчэ 90 за атрыманне. -
23.04.2025Андрэй, дык гэта сенсацыя, інфармацыі аб пачатку выдачы не было ў прэсе. Трэба прасіць НН зрабіць інтэрв'ю.
-
23.04.2025Андрэй, нідзе ні разу не было паведамлення, што выдаюцца. Дайце спасылку на сайт Ціханоўскай, дзе пра такое напісана. Ці на смі, якія абслугоўваюць офіс Ціханоўскай, там таксама не бачыў такога.
Дзе пачытаць?
Навошта падчас чарговага ўздыму ў Беларусі выдача недзяржаўных пашпартоў за мяжой, у Летуве?
Уздым плануецца адразу з паразай пратэстоўцаў і масавай эміграцыяй з далейшай немагчымасцю атрымаць афіцыйныя пашпарты ў Беларусі?
То бок такога ўздыму, які скіне рэжым і зменіцца ўлада і усе беларусы будуць атрымліваць пашпарты на тэрыторыі Беларусі не плануецца дэмсіламі?