Каментары да артыкула

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу

  • Тутэйшы
    28.04.2025
    Ну дык хацелі у савецкі саюз - трымайце.
  • У чым праблема?
    28.04.2025
    Адпусціце цэны! У людзей хапае грошай, каб купіць бульбу па тры рублі!! Прыдумалі самі сабе праблему.
  • Нашу бульбу вывезлі
    28.04.2025
    У чым праблема?, па-першае, не ва ўсіх хапае грошай.
    Па-другое, бачна, што бульба прадаецца адкалібраваная: спецыяльна перабраная па памеры і якасці: мелкая, праросшая, парэзаная.
    Гэта азначае, што была праведзеная сарціроўка. І не ў краме, а да завозу ў краму.
    Я думаю, што нашу харошую бульбу проста вывезлі ў Расею.

    Вывозіць бульбу ў Расею, а беларусам падымаць цэны і прадаваць нягеглыя астаткі па тры рублі, як вы прапануеце, дрэнная ідэя.

    P.S. І чаму вы хочаце па 3, калі прадаюць па 3.99?
    Прасіце ўжо па 4 тады.
    P.S. Калі я маю рацыю і бульбу вывезлі з краіны, то пад'ём цэн нічога не дасць. Бульбы фізічна няма ў краіне. Толькі калі завозіць з-за мяжы.
    Тады абсурд працягваецца: нашу бульбу вывозяць у Расею, а беларусам будуць завозіць з-за мяжы і прадаваць задорага.
    Ізноў у мінусе беларусы. Асабліва тыя, у каго заробкі па 726-1000 рублёў і дзеці ў сям'і.
  • Кошт абеда ў школе
    28.04.2025
    У чым праблема?, і колькі тады будзе каштаваць харчаванне ў школах, дзіцячых садках, бальніцах?
    Вы пра гэта падумалі? Што вырасце аплата дзіцячага садка і абедаў у школе для бацькоў малалетніх дзяцей?

    Вы ведаеце школьнае і садковае меню з чаго складаецца, з якіх прадуктаў?
    Тым больш, што на іншыя прадукты таксама цэны растуць.
  • Карыснаму ідыёту
    28.04.2025
    У чым праблема?, замест таго, каб заклікаць спыніць вываз беларускай бульбы ў Расею, карысныя ідыёты крычаць: "павысьце нам цану, хочам дорага купляць".
    Папрасіце яшчэ падняць квартплату, цэны на бензін, тэлефон, інтэрнэт, і астатнія прадукты харчавання.
  • Мыш
    28.04.2025
    У чым праблема?, будзе па 3 рублі, але такое ж лайно
  • Лявон
    28.04.2025
    Кошт абеда ў школе , каштаваць павінна роўна столькі, кошькі каштуе. Ці ў ссср захацелася?
  • Добра
    28.04.2025
    Для ўсіх пішу - чаму мытая буйная па 4 рублі ёсць, бяры ніхачу?
  • Лявон
    28.04.2025
    У Швэцыі вашая бульба па 0.7-0.8 эўра, мытая на 5 цэнтаў даражэй. Любога памера і колера.
  • Саламон
    28.04.2025
    Кошт абеда ў школе , пра кошт абеда ў школе - гэта размовы на карысць бедных. Няўжо дагэтуль незразумела, что гэта скончыцца супам з барысаўскіх макаронаў, катлетай з барысаўскіх макаронаў і кампотам з сушонага яблыка без цукру як напрыканцы існавання СССР? Але без эканамічных рэформ падвышэнне коштаў няшмат чаго дасць. Ці вам калісці прыходзіла ў галаву, што першапачатковым чыннікам праблем з харчамі з'яўляецца неэфектыўная і манапалізаваная дзяржавай сельгаспадарка, абумоўленая вынішчэннем прыватнага сяльгасвытворцы на ўласнай зямлі? Але падобныя эканамічныя рэформы таксама ня будуць эфектыўнымі без палітычных рэформаў, што пад час лукашызму адбыцца ня можа. Бо для лукашызма любы некантралюемы ім прыватны бізнес - гэта смяротны вораг.
  • Рэальнасць
    28.04.2025
    Лявон, каштаваць павінна колькі каштуе ў нармальных умовах гаспадарання, у рыначнай эканоміцы. У нас усе рашэнні прымаюцца зверху. Прынялі рашэнне вывезці ўсю бульбу і пакінуць беларусаў без бульбы. Вывезлі. Якая ж гэта рыначная эканоміка? Гэта грабёж. А аплочваць гэта павінны простыя беларусы са сваёй кішэні? Маці малых дзяцей?
    Аплочваць тое, што нехта нажыўся на татальным вывазе бульбы?
    А фермерам па ранейшаму нельга свае кошты ставіць? А мяса па-ранейшаму прыватніку нельга па сваёй цане прадаваць? А трэба здаваць у калгас па калгаснай цане? Сабе ў убытак?
  • Рэальнасць
    28.04.2025
    Добра, таму што дорага.
  • Параўнаем заробкі
    28.04.2025
    Лявон, заробак які ў Швецыі? У Мінску ў дзіцячым садку прапануюць 800 р. (230€)

    Колькі ў Швецыі выхавацелі і настаўнікі атрымліваюць?

    Падзелім прапарцыйна і параўнаем, колькі павінна каштаваць бульба ў Швецыі прапарцыйна. Калі ў нас мытая па 4 рублі каштуе. 800:4=200

    У Гугле такая інфа: Воспитатель в детском саду в Швеции – от 1 800 долларов.
    1800:4=9$.
    Вы будзеце ў Швецыі купляць бульбу за 9$? Ці скажаце, што дорага?

    Ці давайце так палічым. Бульба ў Швецыі 0.7-0.8 эўра.
    0.7×200=140 эўра. Вы зможаце пражыць з коштам бульбы 0.7-0.8 эўра і заробкам 140 эўра ў месяц?
  • Нуль
    28.04.2025
    Карыснаму ідыёту, когда будут рыночные цены вывоз прекратиться сам по себе. Потому что смысла не будет. А ограничение цен + запрет на вывоз приведет к тому, что фермеры и частные подворья просто перестанут сажать заведомо убыточную кортошку. И вот тогда уже полной ложкой хлебанете "ограниченных цен", когда лебеду вместо картошки есть будете.
  • Так
    28.04.2025
    Мыш, так, яшчэ і пазелянеўшая. Бо доўга ляжыць на святле.
    (Зялёную бульбу есці нельга - гэта таксін зялёны, яд).
  • Смургонец
    28.04.2025
    У беларусаў "жопы" няма. Ёсць срака.
  • Р
    28.04.2025
    Смургонец, Азаронак рускамірац. Як і яго нядаўна памерлы бацька. Так што слова ж. яму больш пасуе.
  • Абу
    28.04.2025
    "У Сахары пачалі будаваць лукашызм - праз месяц пачаліся перабоі з пяском".
  • Alex
    28.04.2025
    ... але можна прыдбаць чырвона-зялены сцяжок.
  • Нефанатка
    28.04.2025
    У Азаренка слишком тяжёлая жопа, ему объективно тяжело!
  • даведка
    28.04.2025
    А вы видели, какой низ был у Лебедевой в последнем фильме про айтишников?
    Они с Азарёнком уже могут костюмами для съёмок между собой обмениваться.
  • даведка
    28.04.2025
    Ну как можно спокойно объяснить причину всего через месяц после выборов с 87%.
  • даведка
    28.04.2025
    Полбеды, что нет картошки в магазинах, а где возьмут материал для посадки в мае...
  • Так
    28.04.2025
    даведка, яшчэ і надвор'е такое-то спёка (а значыць засуха), то замаразкі.
  • каша з тапара
    28.04.2025
    можа азаронак атаварваецца ў якім спецмагазіне? дзе ўсё ёсць
  • дашырак
    28.04.2025
    ні цыбулі, ні бульбы... адна морква. сяджу вось і думаю - што гатаваць? пяльмені?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць