П'етра Паралін не выключае, што яго прыезд можа папярэднічаць візіту ў Беларусь Папы
Дзяржсакратар Папы Францішка П'етра Паралін не выключае, што яго прыезд можа папярэднічаць візіту ў Беларусь Папы Рымскага, але разам з тым заяўляе, што для гэтага павінны скласціся спрыяльныя ўмовы.
Апостальская нунцыятура будзе ўзведзена на вуліцы Залатая Горка, фота Кірылы Хілька
Пра гэта П'етра Паралін заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» пасля цырымоніі асвячэння нарожнага (вуглавога) каменя будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску.
«Маю надзею быць тым папярэднікам, які папярэджвае сваім візітам прыезд Папы Рымскага, — падкрэсліў П'етра Паралін. — Сапраўды, было перададзена запрашэнне, каб Яго Святасць Папа Рымскі наведаў Беларусь. Канкрэтнага адказу на гэтае запрашэнне пакуль не атрымана».
П'етра Паралінпадкрэсліў важнасць будаўніцтва ў Мінску будынка Апостальскай нунцыятуры.