БЕЛ Ł РУС

Макрон заклікаў Лукашэнку перастаць быць васалам Пуціна

27.02.2022 / 2:10

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў Лукашэнку перастаць быць васалам Расіі і саўдзельнікам вайны. Пра гэта стала вядома са справаздачы Елісейскага палаца аб размове Макрона і Лукашэнкі.

Таксама Макрон папрасіў Лукашэнку запатрабаваць найхутчэйшага вываду з Беларусі расійскіх войск, якія вядуць несправядлівую вайну.

Прэзідэнт Францыі падкрэсліў, што

братэрства беларускага і ўкраінскага народаў павінна прывесці Беларусь да адмовы быць васалам Расіі і саўдзельнікам вайны супраць Украіны.

Таксама Макрон асудзіў магчымае размяшчэнне ў Беларусі расійскай ядзернай зброі.

Больш навінаў чытайце ў нашым АНЛАЙНЕ. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула