БЕЛ Ł РУС

У Мінску аднаўляюць фрагмент былой электрастанцыі

21.10.2022 / 16:30

Nashaniva.com

Фасад першай мінскай электрастанцыі, якая знаходзілася каля будынка Белдзяржцырка і якую разбурылі падчас узвядзення будынка, які першапачаткова планавалася выкарыстоўваць як гатэль «Кемпінскі», вырашылі захаваць. Пра гэта піша блогер «Мерзкий Кокобай». 

Зараз актыўна ідуць будаўнічыя работы.

У пачатку сакавіка 2011 года будынак, прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю, знеслі, а на яго месцы з'явіўся экс-Кемпінскі — цяперашні шматфункцыянальны комплекс.

Пра тое, што фрагмент электрастанцыі маюць намер захаваць, казалі яшчэ пры яе зносе. А ў 2019 годзе была распрацавана праектная дакументацыя па аднаўленні аўтэнтычнага «кавалачка» гістарычнага будынка.

Так будзе выглядаць фрагмент пасля»рэстаўрацыі». Фота: koko_by/telegram

Першая менская электрастанцыя была пабудаваная ў 1895 годзе па ініцыятыве тагачаснага гарадскога галавы Караля Гутэн-Чапскага. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула