БЕЛ Ł РУС

Супраць трох удзельнікаў гурта Tor Band завялі крымінальныя справы, іх перавялі ў гомельскі СІЗА

24.01.2023 / 18:26

Nashaniva.com

Нядаўна гурт у поўным складзе прызналі экстремісцкім фармаваннем.

Tor Band. Злева направа: Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык. Фота: «Бабруйскі кур'ер»

Стала вядома, што трох удзельнікаў гурта Tor Band — Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка — перавялі ў Гомельскі СІЗА. Гэта значыць, што супраць усіх удзельнікаў заведзеная крымінальная справа.

Па якім артыкуле, дакладна не вядома.

16 студзеня паведамлялася, што гурт у поўным складзе прызналі экстрэмісцкім фармаваннем.

Вядома, што жонка Дзмітрыя Галавача Юлія, якую КДБ таксама абазначыў асобна як удзельніцу экстрэмісцкага фармавання Tor Band, цяпер знаходзіцца на волі і ў бяспецы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула