БЕЛ Ł РУС

Выйшла на паперы кніга Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі»

27.04.2023 / 18:29

Nashaniva.com

У пражскім выдавецтве «Vesna Books/Выдавецтва Вясна» выйшла кніга Альгерда Бахарэвіча, «дзея якой сама просіцца на сцэну або на экран».

Фота: Vesna Books/Выдавецтва Вясна

«Вось, як мы і абяцалі — наша навінка, сямнаццатая кніга нашага выдавецтва. «Плошча Перамогі» Альгерда Бахарэвіча — кніга, дзея якой сама просіцца на сцэну або на экран. Купалаўцы ўжо заявілі, што паставяць паводле яе спектакль. А пакуль што можна пачытаць — і ўявіць сабе спектакль або і фільм у сваёй галаве, — паведамляе выдавецтва на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — Кніга ўжо выходзіла ў электронным фармаце, але нам падалося, што яна вартая таго, каб яе можна было патрымаць у руках, панюхаць свежую друкарскую фарбу, паставіць у добрае месца на паліцы. Неўзабаве — ва ўсіх нашых традыцыйных месцах продажу».

Раней гэтая кніга, напісаная аўтарам вясной 2021 года, ужо выходзіла ў электроннай версіі.

Чытайце таксама:

Па-нямецку выйшла кніга, прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкай»

«Мы мусім сведчыць»: паэтка Наста Кудасава і мастачка Святлана Дземідовіч прэзентавалі ў Варшаве сваю кнігу «Побач»

«Гэта зробіць нас толькі мацнейшымі». Беларускія выдаўцы прадавалі кнігі на кірмашы ў Беластоку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула