Беларуская армія правядзе вучэнні ў Брэсцкай вобласці
У панядзелак, 26 чэрвеня, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці пачнуцца вучэнні, як паведаміла Мінабароны.
Байцы народнага апалчэння. Ілюстрацыйнае фота: агенцтва «Ваяр»
Вучэнні стануць часткай збору з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў і працягнуцца да 28 чэрвеня.
«Будуць адпрацоўвацца пытанні аховы і абароны аб'ектаў тэрытарыяльнай абароны, барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка, забеспячэння мер ваеннага становішча», — адзначылі ў міністэрстве.
Мінабароны таксама ўдакладніла, што ў вучэннях задзейнічаюць не толькі прызваных з запасу, але і атрад народнага апалчэння. Яго стварылі з добраахвотнікаў раёна.
Чытайце таксама:
Байцы з народнага апалчэння змогуць захоўваць зброю дома
У Беларусі ўпершыню паказалі народнае апалчэнне
Тэрабарона паказала, як адбівала атаку на КПП ФОТЫ
Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім