БЕЛ Ł РУС

Пранкер паказваў расейцам сцяг Беларусі і прасіў здагадацца, чый ён — адказы самыя нечаканыя

10.08.2023 / 19:45

Антось Жупран

Пра сцяг і сталіцу Беларусі расейцаў апыталі ў чат-рулетцы. «Сталіца Беларусі? Так гэта ж неўзабаве будзе вобласць Расіі», — быў адзін з адказаў.

У тыктоку больш за 600 тысяч праглядаў набрала відэа, у якім украінскі пранкер у чат-рулетцы прапануе сваім суразмоўцам з Расіі адгадаць сцяг адной з братніх краін. Пры гэтым ён дэманструе выяву з дзяржаўным сцягам Беларусі.

Сярод адказаў называліся такія краіны, як Іспанія, Казахстан, Таджыкістан, Партугалія.

Пранкер спрабаваў падказаць, гаворачы, што гэта суседняя краіна. Але, відаць, гэта яшчэ больш ускладняла задачу — гучалі версіі пра Таджыкістан, Іран, Германію.

@artist777ua #белорусь #правда #рекомендации #юмор #розыгрыш #рек #россия #пранк ♬ Curiosoben - Beatz Aboelezz

У другім відэа блогер прасіў назваць сталіцу Беларусі. Пры адказе на гэта пытанне называліся як сталіцы краін СНД (Кішынёў), расійскія гарады (Белгарад), так і краіны (Украіна). А адзін суразмоўца прадэманстраваў «дасведчанасць» і з захапленнем паведаміў, што Беларусь неўзабаве будзе вобласцю Расіі. Праўда, сталіцы так і не назваў.

@artist777ua #беларусь #смех #пранки #рекомендации #россия #рек #юмор #реки ♬ Babel - 阿吉野马

У каментарах да відэа адзін з карыстальнікаў прапанаваў наступны раз пытацца маркі гарэлкі.

Чытайце яшчэ:

«Людзі чакаюць новых відэа, таму я не магу махнуць рукой і нічога не здымаць». Дзяўчына робіць беларускамоўныя каверы на знакамітыя песні і дзеліцца імі ў TikTok

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унеслі тыкток-старонку Настассі Роўды

Беларуска ўзарвала тыкток відэа з накопленымі манетамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула