У Беларусі выпусцілі шакалад з папкорнам
Навінку прэзентавала гомельская фабрыка «Спартак».
Фота з інстаграм-старонкі «Спартака»
«Сёння ў нас ёсць нешта асаблівае для аматараў салодкага — малочны шакалад «Спартак» з папкорнам! Гэта цудоўнае спалучэнне далікатнага малочнага шакаладу і хрусткіх кавалачкаў карамелізаванага папкорну стварае сапраўды ўнікальны і незабыўны смак, які заваюе Ваша сэрца з першай спробы», — паведамляецца на старонцы «Спартака» ў інстаграме.
«Спартак» дадае, што дызайн упакоўкі робіць шакалад «ідэальным падарункам для любога выпадку».
Чытайце таксама:
Незвычайную краму з кавярняй ад «Камунаркі» адкрыюць у ГЦ «Сталіца»
Беларус вырабіў сала ў шакаладзе і сабраў у тыктоку больш за мільён праглядаў