БЕЛ Ł РУС

У Мінск прывезлі найпаўнейшы ва ўсім свеце шкілет маманта

23.05.2024 / 18:25

Nashaniva.com

Новасібірскі краязнаўчы музей прывёз у Мінск экспазіцыю, якая расказвае пра палеанталагічныя знаходкі на тэрыторыі Сібіры. Гэтая выстава разгарнулася ў фае Вялікага тэатра Беларусі ў рамках дзён Новасібірскай вобласці ў Беларусі, і ў ёй звяртае на сябе ўвагу адметны экспанат.

Скрыншот з відэа

Ключавое месца ў экспазіцыі займае самы поўны шкілет самца шарсцістага маманта ў свеце па імені Самсон. Ягоная даўжыня — 5,5 метра, а вышыня — звыш трох. Прыблізны ўзрост — каля 40 тысяч гадоў.

Самсон быў знойдзены ў 2011 годзе ў Чанаўскім раёне Новасібірскай вобласці.

Мамант загінуў у даволі маладым узросце, пра што сведчаць, напрыклад, ягоныя адносна кароткія біўні.

Чытайце таксама:

Навукоўцы аб'явілі пра прагрэс у адраджэнні маманта. Але навошта яго адраджаць?

Навукоўцы ўпершыню аднавілі РНК вымерлай жывёлы. Яны спадзяваюцца вярнуць у свет страчаныя віды

У Гомелі ратавальнік падчас нырання знайшоў косткі старажытнай жывёлы

Каментары да артыкула