БЕЛ Ł РУС

Унутраныя войскі атрымалі дзве сістэмы для змагання з беспілотнікамі

27.05.2024 / 19:11

Nashaniva.com

Падраздзяленні працягваюць узбройвацца.

Фота: Унутраныя войскі

На ўзбраенне ва Унутраныя войскі МУС Беларусі паступілі дзве сістэмы для барацьбы з беспілотнікамі.

Сістэма абароны аб'ектаў ад БЛА «Гроза-Z1 « аўтаматычна кантралюе частоты, на якіх працуюць найбольш распаўсюджаныя БЛА. Пры іх з'яўленні сістэма распазнае сігналы і аўтаматычна душыць каналы кіравання, перадачы даных, а таксама навігацыю.

У выніку ўздзеяння дроны або падаюць, або робяць вымушаную пасадку, або ляцяць на базу. Акрамя таго, ёсць магчымасць пастаноўкі дэзынфармацыйных перашкод навігацыі для стварэння беспалётнай зоны для БЛА, паведамілі ва Унутраных войсках.

Таксама Унутраныя войскі атрымалі станцыю радыёэлектроннай барацьбы «Гроза-С». Яна прызначаная для выяўлення, пеленгавання, месцавызначэння і радыёэлектроннага супрацьдзеяння беспілотнікам.

Чытайце таксама:

Былы афіцэр унутраных войск: Я быў камандзірам групы, якая перасаджвала бульбу ў рэзідэнцыі Лукашэнкі

Карпянкоў расказаў, колькі вайскоўцаў падрыхтавалі вагнераўцы

Карпянкоў пракаментаваў інфармацыю пра кепскія адносіны з Кубраковым і планы аддзяліцца ад МУС

«Калі ён стане міністрам, Кубракоў падасца пацанёнкам». Гісторыя жыцця Мікалая Карпянкова

У Беларусі зʼявіўся «новы Яўген Прыгожын»?

Каментары да артыкула