БЕЛ Ł РУС

Беларус вырашыў вярнуцца з-за мяжы дадому. Але змог гэта зрабіць толькі за буйны выкуп

4.06.2024 / 19:48

Nashaniva.com

29-гадовы жыхар Рагачова вучыўся ў ВНУ на бюджэтнай форме навучання, але пасля не адпрацаваў належны тэрмін па размеркаванні, а выехаў за мяжу. І гэта яму прыгадалі. 

«Абавязковая адпрацоўка не прыйшлася яму даспадобы, і праз некаторы час малады спецыяліст паехаў жыць у Дубай», — расказалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Пасля таго суд пастанавіў вярнуць сродкі, якія дзяржава нібыта выдаткавала на навучанне, сума вяртання склала амаль 48 тыс. рублёў. Але пакуль хлопец быў за мяжой, то спагнаць з яго гэтыя грошы не маглі.

Калі, аднак, з часам ён вырашыў вярнуцца дадому, то даведаўся, што органы прымусовага выканання абмежавалі яго ў праве перасякаць дзяржаўную мяжу. А вырашылася праблема толькі тады, калі ён звязаўся з судовым выканаўцам праз сацсеткі і выплаціў патрабаваныя грошы ў поўным аб'ёме.

Чытайце таксама:

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Лаўрэат спецфонду па падтрымцы таленавітай моладзі адмовіўся застацца ў Мінску і папрасіўся на радзіму — у Нясвіжскі раён

«Для бацькоў — балючая тэма». Студэнты расказалі, як спынілі навучанне за крок ад дыплома і не пашкадавалі

Выпускнік-медык за адмову ад размеркавання заплаціць мінімум 60 тысяч рублёў

«Я не гатовая працаваць за ідэю». Як мінскія студэнты рэагуюць на навіну, што ў Беларусі ўвядуць абавязковае размеркаванне для платнікаў

Каментары да артыкула