БЕЛ Ł РУС

Бондарава папрасіла прабачэння за Сялук, але зрабіла гэта без належнай павагі

7.06.2024 / 15:40

Nashaniva.com

Сумнавядомая даносчыца працягвае выбачацца.

«Паважаныя суграмадзяне! Жадаю сказаць, што калі я пісала пра тое, што Ганна Сялук змагарка, я памылялася, бо гэта не праўда. Інфармацыю заўсёды трэба правяраць», — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Бондарава нядаўна, пабачыўшы прозвішча Сялук у праграме дзяржаўнага канцэрта разам з іншымі нямілымі ёй артыстамі, назвала нявестку Лукашэнкі бэчэбескай і змагаркай. Праўда, хутка выдаліла допіс.

На мінулым тыдні ёй пазваніў вядомы беларускі пранкер-жартаўнік Андрэй Павук, прадставіўшыся афіцэрам КДБ і строга папрасіў больш не памыляцца:

«Я не ведала, хто яна такая, пакуль мне пра гэта не ўдакладнілі», — пачала тады апраўдвацца Бондарава.

«Сур’ёзна, я не ведала. Пра гэта нідзе не пішуць. А я спецыяльна такую інфармацыю не стаўлю сабе за мэту шукаць. Я іншых людзей шукаю, па іншых працую», — дадала даносчыца, паспрабаваўшы перавесці стрэлкі на іншых дзеячаў культуры, якія ёй не падабаюцца.

Чытайце таксама:

«Я не ведала, хто яна такая». Бондарава апраўдваецца за наезд на нявестку Лукашэнкі

Бондарава назвала нявестку Лукашэнкі бэчэбескай і змагаркай

Па даносе Бондаравай затрыманы сузаснавальнік івэнт-агенцтва «Ружовая зебра» 

Бондарава паскардзілася Пярцову на карупцыю ў Мінкульце — яе скаргу спусцілі ў Мінкульт

Бондарава занялася фізіялогіяй мозга: выявіла змены гіпофіза пры менструацыі

Каментары да артыкула