Зяленскі: «Упэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі»
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўпэўнены, што пасля Украіны ў Еўрапейскі саюз аднойчы ўступіць і Беларусь.
Уладзімір Зяленскі выступае ў Брусэлі. Скрын з відэа: audiovisual.ec.europa.eu/en/
Сёння Уладзімір Зяленскі падпісаў пагадненне аб бяспецы паміж Украінай і Еўрасаюзам. Яно ўключае пастаўкі зброі, навучанне вайскоўцаў, супрацоўніцтва ў абароннай прамысловасці, павышэнне ўстойлівасці да кіберпагроз і гібрыдных пагроз, аказанне дапамогі ў размінаванні тэрыторый.
У сваім выступе ў Еўрапейскай радзе пасле падпісання пагаднення Уладзімір Зяленскі заўважыў, што кожная еўрапейская нацыя, якая падзяляе супольныя еўрапейскія каштоўнасці, павінна стаць часткай еўрапейскай сям'і. Гэта справядліва як для Украіны, так і Малдовы, Грузіі, балканскіх краін.
«Я ўпэўнены, што будуць рашэнні адносна Беларусі, таму што гэта таксама еўрапейская нацыя, якая ў будучыні павінна быць у аб’яднанай Еўропе», — адзначыў прэзідэнт Украіны.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Абавязкова настане час вольнай Беларусі, Беларусі ў Еўропе
Колькі разоў і дзе бывалі на фронце Уладзімір Зяленскі і Уладзімір Пуцін