Міністр аховы здароўя зладзіў разнос БДМУ перад пачаткам навучальнага года
Аляксандр Хаджаеў катэгарычна забараніў пачынаць новы навучальны год «у такіх умовах». На рамонт далі тыдзень.
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
«Сустракаць навучальны год у такіх умовах катэгарычна нельга. 1 верасня — гэта свята, новы пачатак вучэбнай працы і яго трэба сустракаць у прымальных умовах», — падкрэсліў Аляксандр Хаджаеў.
Так, міністр аховы здароўя правёў маніторынг падрыхтоўкі БДМУ да пачатку навучальнага года. Ён наведаў навучальны 10-павярховы корпус медуніверсітэта. Аднак у міністра ўзнік шэраг пытанняў у сувязі з тэмпамі і якасцю падрыхтоўкі некаторых паверхаў да навучальнага года.
У выніку свайго візіту ў БДМУ Хаджаеў адзначыў:
- недаробкі,
- адсутнасць бягучага рамонту,
- зрыў тэрмінаў правядзення рамонту часткі памяшканняў.
Як растлумачылі прадстаўнікі рэктарата, зараз на праспекце Дзяржынскага ідзе будаўніцтва новага корпуса БДМУ. З уводам аб'екта частка кафедраў пераселіцца і тады, па планах, універсітэт пачне капітальны рамонт памяшканняў гэтага корпуса.
Міністр даў даручэнне неадкладна прыбраць усе недапрацоўкі, прыцягнуць для гэтых мэт падрадныя арганізацыі і на працягу тыдня далажыць аб праведзеных мерапрыемствах.