БЕЛ Ł РУС

Джо Байдэн ухваліў пастаўкі ва Украіну супрацьпяхотных мін

20.11.2024 / 8:30

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ухваліў пастаўкі ва Украіну супрацьпяхотных мін, паведаміла газета The Washington Post са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў. Пентагон пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Ілюстрацыйнае фота: lieber.westpoint.edu

Як піша выданне, такое рашэнне Байдэн прыняў з улікам імкнення амерыканскага боку дапамагчы Узброеным сілам Украіны стрымаць наступ расійскай арміі. Адзін з суразмоўцаў WP заявіў, што Кіеў «узяў на сябе абавязацельства не ставіць міны ў густанаселеных раёнах».

Адміністрацыя Байдэна таксама паабяцала падтрымаць намаганні па размініраванні Украіны пасля заканчэння канфлікту.

Прадстаўнік амерыканскага Мінабароны ў каментары ТАСС удакладніў, што гаворка ідзе пра так званыя няўстойлівыя міны, якія праз некаторы час становяцца інэртнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула