БЕЛ Ł РУС

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек

27.11.2024 / 11:16

Nashaniva.com

На таргах у Мінску амерыканская валюта вырасла на 6,05 капейкі да 3,5330 беларускага рубля.

Даляр даражэе кожны дзень з канца кастрычніка — з пазіцыі 3,2957. У пачатку года даляр каштаваў 3,1775.

Еўра сёння падаражэў на 7,22 капейкі да 3,725.

Расійскі рубель апусціўся на 2,22 капейкі да 3,3073 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 4,36 капейкі да 4,8508 за 10 адзінак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула