БЕЛ Ł РУС

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне

27.11.2024 / 21:26

Nashaniva.com

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў кандыдатуру 80-гадовага адстаўнога генерала Кіта Келага на пасаду спецпасланніка ЗША па расійска-ўкраінскай вайне, паведаміў ён у сацсетцы Thruth.

Кейт Келаг. Фота: AP Photo/Mariam Zuhaib

«Вельмі рады прызначыць генерала Кейта Келага на пасаду памочніка прэзідэнта і спецыяльнага прадстаўніка па Украіне і Расіі. Кіт зрабіў выдатную вайсковую і дзелавую кар'еру, уключаючы службу на вельмі важных пасадах у сферы нацыянальнай бяспекі ў маёй першай адміністрацыі. Ён быў са мной з самага пачатку! Разам мы забяспечым мір праз сілу і зробім Амерыку і ўвесь свет зноў бяспечнымі!», — напісаў Трамп.

Падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа ў 2017-2021 гадах Кіт Келаг займаў пасаду ў Радзе нацыянальнай бяспекі і быў дарадцам у нацыянальнай бяспецы тагачаснага віцэ-прэзідэнта Майка Пэнса.

У чэрвені паведамлялася, што Келаг прапаноўваў замарозіць канфлікт па бягучай лініі судакранання і прымусіць Расію і Украіну сесці за стол перамоў.

Келаг распрацаваў свой план адносна Украіны разам з Фрэдам Фляйцам, які таксама працаваў кіраўніком апарата Рады нацыянальнай бяспекі пры Трампе. Паводле прапанаванай імі стратэгіі, ЗША сказалі б Украіне, што яна атрымае больш амерыканскай зброі, толькі калі ўступіць у мірныя перамовы. Адначасова ЗША папярэдзяць Расію, што любая адмова ад перамоваў прывядзе да ўзмацнення падтрымкі Украіны з боку ЗША.

Пытанне сяброўства Украіны ў НАТА тым часам будзе знята з парадку дня.

Чытайце таксама:

Трамп абдумвае здзелку з Расіяй наконт акупаваных украінскіх тэрыторый — Politico

Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Ультраправая прыхільніца тэорый змоваў стане рэгуляваць урад ЗША

На Захадзе задумаліся аб перадачы Украіне ядзернай зброі

Каментары да артыкула