БЕЛ Ł РУС

«Поле бою ўнутры». Беларускі гурт Nochy выпусціў новую песню

6.12.2024 / 17:58

Nashaniva.com

Беларускі інды-поп гурт Nochy выпусціў сінг «Поле бою».

Кадр з кліпа Nochy «Поле бою»

«Шмат хто з нас у жыцці трывае, нібыта як Кропля Руперта — шкло, аб якое нават кулі разбіваюцца на тысячы аскепкаў. Неверагодная трываласць, не характэрная для шкла. Насамрэч вы маеце правы быць слабымі. Паглядзець усярэдзіну свайго кратара і прыняць усе недасканаласці чалавечага палева, якое вырываецца вонкі», — прэзентуе трэк гурт.

У песні ёсць такія радкі:

«Поле бою ўнутры
Кожнаму колецца, не кожны змагаецца
Сам-насам
Поле бою ўнутры
Кожнаму колецца
А што жа цябе прымушае глядзець у бурлівы кратар?»

У складзе гурта Nochy два чалавека — вакалістка і кампазітарка Юлія і саўндпрадзюсар Паша.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула