БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы прысуд музыканту Дзядзю Ваню

10.12.2024 / 13:28

Nashaniva.com

Яго судзілі за ўдзел у пратэстах.

Іван Вабішчэвіч. Фота: sb.by

Музыка Іван Вабішчэвіч, вядомы пад псеўданімам Дзядзя Ваня, атрымаў два з паловай гады хатняй хіміі. Яго судзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года. Ягоную справу разглядаў суд Партызанскага раёна Мінска, паведамляе «СБ».

Музыкант вызвалены з-пад варты ў зале суда. Пра затрыманне 44-гадовага спевака стала вядома ў лістападзе.

Іван Вабішчэвіч нарадзіўся 26 ліпеня 1980 года ў Мінску. Музыка, спявак, шоўмэн, саліст гурта One hell Thing. У свой час быў удзельнікам каманды КВЗ «ЧП».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула