БЕЛ Ł РУС

«Самы час адмыць грахі». Баранавіцкі завод парашкоў зрабіў сэксуальную калабарацыю

15.12.2024 / 13:31

Nashaniva.com

Крыху дзіўную рэкламу з блогеркай з Баранавічаў, якая спрабуе лізнуць бутэльку з гелем для прання, выпусціў завод бытавой і прамысловай хіміі «Бархім». Імаверна, крэатывілі для таго, каб парадаваць прэм’ер-міністра Галоўчанку.

Скрыншоў відэа ў інстаграме

Пакуль касметычны брэнд Luxvisage замаўляе рэкламу ў расійскіх блогерак (у тым ліку, у Ксеніі Сабчак), іншая кампанія вырашыла падтрымаць айчынных.

Беларускі вытворца бытавой і прамысловай хіміі «Бархім» выпусціў «самы зараджаны жаночай энергіяй» сродак для прання разам з блогеркай з Баранавічаў Каралінай Шадурскай.

Дзяўчына мае больш за 47 тысяч падпісчыкаў у інстаграме. Нядаўна яна пахвалілася ўласнай лімітаванай партыяй гелю для прання.

— Што аб'ядноўвае ўсіх розных жанчын? Напрыклад, жанчыну-працаголіка, жанчыну-маці ці жанчыну-вамп? Усёмагутнасць! — весела кажа Караліна ў роліку.

Блогерка падкрэслівае, што гэта — «самы зараджаны жаночай энергіяй» сродак для прання. Падыходзіць ён выключна для чорных рэчаў. На бутэльцы змешчана фота блогеркі, а таксама ёсць пазнака: «антыстатык працуе так, што не прыліпне ніводны аб'юзер».

Заканчвае рэкламны ролік Караліна шматзначнай фразай:

— Самы час адмыць грахі мінулага года.

View this post on Instagram

A post shared by Каролина Шадурская (@karolina_shadurskaya)

«Бархім», здаецца, вынікам задаволены, бо з афіцыйнага акаўнту прадпрыемства Караліне напісалі каментарый: «З такой падрыхтоўкай ужо на гэтым тыдні закрыем продаж!».

Імаверна, рэклама ў інстаграме — рэакцыя «Бархіма» на крытыку прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі. Паўтара месяца таму чыноўнік абураўся вынікамі працы холдынгу «Белрэсурсы» і выказаў сумневы ў мэтазгоднасці яго існавання.

Тады дасталася, у тым ліку, і «Бархіму», які па нейкіх прычынах не асвоіў для сябе інтэрнэт-гандаль, працу на маркетплэйсах.

Чытайце таксама:

Беларускі абураюцца адвэнт-календаром ад Luxvіsage — і не толькі з-за цаны

«2640 рублёў за 2 дні». Як блогерка абыходзіць забарону на манетызацыю тыктоку ў Беларусі

«У мяне прыём каштуе 120 рублёў, чаму я павінна працаваць за 44, бл**ь, рублі?!» Дактары абмяркоўваюць рэгуляванне цэн

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік

Каментары да артыкула