БЕЛ Ł РУС

За год колькасць электрамабіляў у Беларусі ўзрасла больш чым удвая

19.12.2024 / 20:0

Nashaniva.com

Намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз 19 снежня заявіў на прэс-канферэнцыі ў БелТА, што за год колькасць электрамабіляў у Беларусі моцна павялічылася.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

«Калі да канца мінулага года гэтая лічба набліжалася да 10 тысяч штук, то на гэты момант па выніках 11 месяцаў колькасць электрамабіляў у краіне больш за 21 тысячу. І эксперты прагназуюць, што да канца года гэтая лічба можа наблізіцца да 24 тысяч», — адзначыў чыноўнік.

Паводле яго слоў, павелічэнне колькасці электрамабіляў стварае пэўны рынак збыту электраэнергіі ўнутры краіны.

«І мы ў гэты момант назіраем таксама больш чым двухразовы рост спажывання электрычнай энергіі на запраўку электрамабіляў», — дадаў Мароз.

Намеснік міністра паабяцаў, што сеткавая структура для задавальнення гэтых патрэбаў будзе развівацца. У Беларусі вырабляюцца электразарадныя станцыі, ствараюцца аператары па развіцці электразараднай інфраструктуры. На сёння ў Беларусі ўжо ёсць 1200 зарадных станцый.

Чытайце таксама:

За год машына страціла амаль палову цаны. Уласнікі электрамабіляў скардзяцца, што іх машыны імкліва таннеюць

Яшчэ адзін сусветны аўтавытворца назваў памылкай стаўку на электрамабілі

Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

У Беларусі паставяць больш за 30 суперхуткіх зарадак для электрамабіляў

Каментары да артыкула