БЕЛ Ł РУС

Mark Formelle выпусціў каляндар у стылі аўстралійскіх пажарных

26.12.2024 / 14:22

Nashaniva.com

Брэнд адзення Mark Formelle яшчэ ў пачатку лістапада абвясціў конкурс прыгажосці для мужчын.

Шукалі «харызматычнага, спартыўнага і ўпэўненага ў сабе». Пераможца стане галоўным героем новай рэкламнай кампаніі, а астатніх фіналістаў запрасілі на фотасесію для календара ў стылі аўстралійскіх пажарных, піша Onliner.by.

Каб узяць удзел у конкурсе, патэнцыйным удзельнікам трэба было размясціць фота з пэўным хэштэгам. Фіналістаў выбіралі з дапамогай глядацкага галасавання.

У выніку 12 мужчын сфатаграфаваліся разам з хатнімі гадаванцамі — катамі, сабакамі і нават слімаком. На здымках яны пазіруюць у ніжняй бялізне, піжамах і шкарпэтках. Ніхто з фіналістаў не з'яўляецца прафесійнай мадэллю. Сярод іх ёсць ратавальнік, пажарны, будаўнік і спартсмен.

Каляндар стане даступны напярэдадні Новага года. Атрымаць яго лічбавую версію можна будзе на афіцыйным сайце брэнда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула