Украінскія вайскоўцы пачалі выкарыстоўваць беспілотнікі з валаконна-аптычным каналам кіравання
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў, што Сілы беспілотных комплексаў УСУ пачалі выкарыстоўваць на фронце беспілотнікі з оптавалаконным каналам кіравання.
Украінскі дрон на оптавалакне «Бандэрык-стужка», прадстаўлены ў сакавіку 2024 года. Фота: «Дранарня»
Паводле слоў Аляксандра Сырскага, назіраецца далейшы рост колькасці беспілотных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на полі бою.
Раней долю ўдарных беспілотнікаў з оптавалаконным каналам кіравання, якія ўяўляюць пагрозу для вайсковай тэхнікі пры яе перамяшчэнні, значна павялічыла Расія.
«Аднак мы не стаім на месцы і таксама пачалі выкарыстоўваць оптавалаконныя FPV-дроны, што пашырае магчымасці па знішчэнні расійскай ваеннай тэхнікі і асабовага складу», — сказаў Аляксандр Сырскі.
Паводле слоў украінскага галоўнакамандуючага, у снежні аператары беспілотных комплексаў Сіл абароны Украіны паразілі больш за 54 тысяч аб'ектаў праціўніка. Амаль палову гэтага выніку — 49% — забяспечылі дроны-камікадзэ, падкрэсліў Сырскі.
Па выніках працы ў часцях і падраздзяленнях, якія вядуць абарончую аперацыю ў Данецкай вобласці, ён заявіў, што армія Расіі цяпер нясе рэкордныя страты.
Чытайце таксама:
Украіна праспала дронавую рэвалюцыю? Чаму оптавалаконныя дроны мяняюць многае на полі бою
Расія пачала ўжываць дроны, што кіруюцца праз оптавалаконны кабель
У Запарожскай вобласці ГУР забіла начальніка штаба расійскага батальёна