БЕЛ Ł РУС

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі

23.01.2025 / 22:13

Nashaniva.com

Кандыдатка ў прэзідэнты Ганна Канапацкая расказала пра сваіх дзяцей.

Яе 26-гадовы сын Аляксей кіруе адным з прадпрыемстваў, якое падпарадкоўваецца Пухавіцкаму камбінату хлебапрадуктаў — акцыянерам якога з’яўляецца яго дзядуля.

«Кажучы простымі словамі, паспяховы дырэктар свінакомплекса», — кажа Канапацкая пра сына.

Гэта той самы малады чалавек, які ў 2020 годзе даносіў на пратэстоўцаў.

Чытайце таксама: У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі

А вось 23-гадовая дачка Настасся вучыцца ў Вене. «Па завяршэнні вучобы плануе вярнуцца ў Беларусь», — запэўнівае маці.

І сын, і дачка ў свой час жылі разам з Ганнай у Германіі.

Чытайце таксама:

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму

Канапацкая: Бабарыка — ідэйны прабацька пралубянскай нечысці, якая акапалася ў дарагіх офісах Варшавы і Вільні

Выбарчая праграма Канапацкай: парламенцкая рэспубліка, забарона люстрацыі, а жанчынам браць шлюб можна з 17 гадоў

Канапацкая: Ніякая гэта не апазіцыя, а зборышча самазванцаў і махляроў

Канапацкая знайшла сабе толькі сем давераных асобаў — дый тое сярод іх сын-даносчык

Каментары да артыкула