Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны
«Ён змагаецца са значна большым суб'ектам, значна больш магутным».
Дональд Трамп. Скрыншот відэа Fox News
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі «не анёл» і «не павінен быў дапусціць гэтай вайны».
«Ён змагаецца са значна большым суб'ектам, значна большым, значна больш магутным. Ён не павінен быў гэтага рабіць, таму што мы маглі б заключыць здзелку», — заявіў Трамп у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News
Раней Трамп даручыў пасля інаўгурацыі сазваніцца з Уладзімірам Пуціным, каб дамовіцца аб сустрэчы з ім.
Прэзідэнт ЗША казаў таксама, што хоча зменшыць сусветныя цэны на нафту, каб скончыць вайну ва Украіне.