«Смеласці апярэдзіць старэйшага брата Пуціна хапіла толькі на некалькі гадзін». Фрыдман — пра вынікі выбараў
Цэнтрвыбаркам скарэктаваў тыя вынікі Лукашэнкі, што давалі невядомыя аўтары экзітполаў, да трохі больш сціплых лічбаў.
Скрыншот відэа
Ці напіша Аляксандр Лукашэнка сабе лічбу народнай падтрымкі, большую за пуцінскую — галоўная інтрыга прэзідэнцкіх выбарах 2025 года.
І спачатку падалося, што так, Лукашэнка пераплюне старэйшага брата: праўладны экзітпол учора агучыў першыя лічбы — Лукашэнку яны намалявалі 87,6%. І гэта было крыху больш, чым у Пуціна на мінулых выбарах — 87,28%.
Але ўсяго праз некалькі гадзін выступіў ЦВК з папярэднімі вынікамі. Лічба падтрымкі Лукашэнкі колькасна знізілася нязначна — менш чым на працэнт, але якасна — даволі сур'ёзна: 86,82% — гэта менш, чым у Пуціна.
«Смеласці апярэдзіць «старэйшага брата Пуціна» хапіла ўсяго на некалькі гадзін, — заўважыў палітолаг Аляксандр Фрыдман. — Ацэнка вынікаў «выбараў» не змянілася, але не буду хаваць, што Лукашэнка не апраўдаў маіх чаканняў. Прагноз на вынік у калідоры 87—92% не пацвердзіўся».
Ён адзначыў, што Лукашэнка ў клубе дыктатараў выглядае непаўнавартасна.
«Аліеў павіншаваў Лукашэнку з «упэўненай перамогай». Рахмон адзначыў «высокі вынік». З вуснаў «90-працэнтных» такія віншаванні «80-працэнтнаму» гучаць даволі двухсэнсоўна. З нецярпеннем чакаю віншаванне «97-працэнтнага» патрыярха Тэадора Абіанга Нгемы Мбасога з Экватарыяльнай Гвінеі», — дадаў Фрыдман.
Чытайце таксама:
Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка
Лукашэнка прыйшоў на выбары з Умкам. Той памеціў выбарчы ўчастак
Лукашэнка сказаў, што не хацеў ісці на гэтыя выбары, але на яго накінулася Качанава
Акцыі супраць прызнання выбараў Лукашэнкі прайшлі ў розных краінах