БЕЛ Ł РУС

Простая жанчына з вёскі на Міншчыне збірае сваімі танцамі мільёны праглядаў у тыктоку

30.01.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Беларуская тыктокерка Таццяна, здаецца, рушыць усе шаблоны таго, як павінна выглядаць зорка сацсетак. Яна не мае інстаграмнага дома, затое мае армію прыхільнікаў.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У тыкток-акаўнце tanechka_hah вы не знойдзеце распаковак модных брэндаў, аглядаў дарагіх крам ці замежных вандровак. Свае ролікі Таццяна здымае, хутчэй за ўсё, на просты смартфон.

У роліках яна звычайна танчыць пад расійскую папсу. Або падпявае ёй.

@tanechka_hah

♬ Позови меня с собой - Алла Пугачёва

Аналагічных акаўнтаў, здаецца, тысячы ў тыктоку. Але ж не кожны з іх мае столькі прыхільнікаў. На беларуску з вёскі на Міншчыне падпісаныя больш за 64 тысячы чалавек, а яе самае папулярнае відэа набрала 2,9 мільёна праглядаў.

Верагодна, сакрэт папулярнасці звычайнай беларускай жанчыны ў шчырасці. А можа, і ва ўнутранай свабодзе. Таццяна танчыць і спявае так, як ёй хочацца, не азіраючыся на тое, хто што скажа. Яна часта запісвае ролікі, стоячы на раздзяўбанай вясковай дарозе, на фоне гаража ці ў кабіне трактара. А то і ў мінскім аўтобусе.

@tanechka_hah

♬ оригинальный звук - Татьяна

Яшчэ адзін цікавы феномен тыктокеркі: у яе хапае прыхільнікаў, а вось хэйтараў няшмат. Даўнія фанаты ўжо вітаюцца ў каментарыях і жартуюць, што займаюць адно аднаму месцы на яе канцэрце (менавіта так называюць кожны ролік Таццяны ў тыктоку). «Я ўжо не Таню рада бачыць, а ўсіх вас, пастаянныя фанаты. Мы практычна родныя людзі!» — пад гэтым каментарыем сабралася 886 лайкаў.

Любяць жанчыну не толькі ў Беларусі — хапае каментарыяў, напрыклад, на ўкраінскай мове. Жанчыны са Львова, Харкава, Кіева, Жытоміра пішуць, што ў іх ёсць фан-клубы Таццяны.

@tanechka_hah

♬ оригинальный звук - Татьяна

А прыхільнікі з Беларусі дасылаюць жанчыне падарункі. Нехта нават прыязджае да Таццяны, каб зрабіць сумеснае відэа.

Чытайце таксама:

Дзяўчына арандавала на дзень народзінаў замак пад Мінскам — і ўзарвала тыкток

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай

«Перагар на ўвесь кабінет». Блогерка паскардзілася на доктара, які адмовіў ёй у бальнічным. У гісторыю ўмяшалася Мінздароўя

Бясплатная арэнда: беларускі набываюць адзенне ў краме, а пасля мерапрыемства вяртаюць

Каментары да артыкула