ЗША на месяц прыпыняць увядзенне мытаў на мексіканскія тавары
Пра пэўныя палёгкі для Мексікі заявіла прэзідэнтка гэтай краіны Клаўдыя Шэйнбаўм пасля размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Клаўдзія Шэйнбаўм. Фота: AP Photo/Fernando Llano
«У нас адбылася добрая размова з прэзідэнтам Трампам, падчас якой мы праявілі вялікую павагу да нашых адносін і суверэнітэту»,— напісала Клаўдыя Шэйнбаўм у сацсетцы X.
Паводле слоў мексіканскай прэзідэнткі, падчас гэтай тэлефоннай размовы бакі дасягнулі шэраг пагадненняў.
У прыватнасці, Мексіка накіруе на паўночную мяжу 10 тысяч вайскоўцаў, каб прадухіліць кантрабанду наркотыкаў у ЗША. Вашынгтон, у сваю чаргу, абавязаўся працаваць над спыненнем незаконных паставак зброі ў Мексіку.
Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social таксама пацвердзіў прыпыненне ўвядзення імпартных пошлін у дачыненні да Мексікі на месяц для правядзення перамоваў.
Раней 31 студзеня з'явілася інфармацыя, што адміністрацыя Трампа прыняла рашэнне ўвесці высокія мыты супраць сваіх двух найбліжэйшых суседзяў на поўначы і поўдні, а таксама Кітая. Тарыфы мелі скласці 25% для Мексікі і Канады, 10% для Кітая.
Чытайце таксама:
Трамп паабяцаў увесці мыты на тавары з ЕС
Трамп пачаў гандлёвую вайну з Канадай, Мексікай і Кітаем
Трамп: Канада, Мексіка і Кітай не змогуць адкласці ўвядзенне амерыканскіх пошлін
З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі