БЕЛ Ł РУС

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА

8.02.2025 / 11:41

Nashaniva.com

Зараз ідзе будаўніцтва другога ўчастка трэцяй лініі метро. «Мінскметрабуд» ужо распачаў вынас інжынерных сетак і будаўніцтва аб'ездаў, а таксама паказаў рэндары, піша sb.by.

Будучыя станцыі «Прафсаюзная», «Пярэспа» і «Камароўская» выкананы па адной канструктыўнай схеме. На ўсіх трох станцыях адмовіліся ад размяшчэння ліфтавай шахты ў сярэдзіне касавай залы, як на ранейшых станцыях трэцяй лініі метро. Замест гэтага ўпершыню эскалатары размесцяцца па баках ад лесвіцы. З аднаго боку платформы будзе два эскалатары і лесвіца паміж імі, а з другога — два эскалатары і ліфт.

Індывідуальнае аблічча кожнай станцыі будзе за кошт каляровай гамы і падсвятлення, а таксама дэкаратыўных пано на кантавых сценах. У дызайне прасочваецца матыў стыхій: зямлі — на «Прафсаюзнай», вады — на «Пярэспе», агню — на «Камароўскай».

«Пярэспа» па задумцы архітэктараў павінна выклікаць у пасажыраў асацыяцыі з вадой, бо калісьці тут працякала аднайменная рака. Станцыю выканаюць у сіне-бірузовай гаме. Цэнтральную частку столі афарбуюць у кобальтавы колер. На станцыі размесціцца светлая дэкаратыўная канструкцыя — стылістычна і кампазіцыйна яна стане працягам графічнага пано на сцяне. 

Рэндар «Пярэспы»

«Пярэспа»

На «Камароўскай» асноўным каляровым акцэнтам абраны аранжавы. У дызайне праглядаюцца касмічныя ноткі — напрыклад, свяцільня на столі чымсьці нагадвае зорнае неба.

Станцыя «Камароўская»

«Камароўская»

«Камароўская»

Станцыя «Парк Дружбы народаў» будзе перасадачнай. На этапе яе будаўніцтва закладуць перасадачны вузел — яго закансервуюць да пачатку будаўніцтва чацвёртай лініі метро. На гэтай станцыі архітэктары вырашылі не афарбоўваць бетон, а пакінуць яго натуральны колер.

«Парк Дружбы народаў»

«Парк Дружбы народаў»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула