Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг не бачыць Еўропы за сталом мірных перамоў
Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны і Расіі Кіт Келаг на Восьмым украінскім ланчы з нагоды Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, арганізаваным Фондам Віктара Пінчука, выказаўся пра тое, як ён бачыць ролю Еўропы падчас перамоў аб заканчэнні вайны ва Украіне.
Кіт Келаг. Фота: AP Photo/Andrew Harnik
«Я шчыра вам кажу, што будзе адбывацца. Мы паглядзелі на праблему «Мінска-2». Там было шмат людзей за сталом і яны не мелі ніякай магчымасці далучыцца да мірнага працэсу — гэта не прынесла поспеху. Мы не будзем паўтараць «Мінск», — заявіў Кіт Келаг.
Таму за гэтым сталом «фізічна» ён еўрапейцаў увогуле не бачыць. Звяртаючыся да прадстаўнікоў Еўропы, амерыканскі спецпрадстаўнік так акрэсліў іх сціплую ролю:
«Ці будуць усе вашыя інтарэсы ўключаныя ў гэтыя абмеркаванні? Так. Калі маецца на ўвазе сядзець фізічна за сталом, то не».
Ён падкрэсліў, што новая дамова не будзе «Мінскам-2». Таксама, па словах Келага, казаць пра яе поспех можна будзе тады, калі стане бачна, якая яна ў працы.
Чытайце таксама:
«План, як спыніць Пуціна і скончыць вайну». Зяленскі сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША ў Мюнхене