БЕЛ Ł РУС

Макрон: Еўропа гатовая павялічыць выдаткі на абарону і ўзяць на сябе адказнасць за бяспеку

20.02.2025 / 1:4

Nashaniva.com

Пра гэта прэзідэнт Францыі паведаміў пасля другой на гэтым тыдні тэрміновай сустрэчы лідараў заходніх краін. Пост з заявай апублікаваны на старонцы Эмануэля Макрона ў Х.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin, AP

«Мы перакананыя ў неабходнасці павелічэння нашых выдаткаў і нарошчвання нашага патэнцыялу ў галіне абароны і бяспекі для Еўропы і кожнай з нашых краін. Рашэнні будуць прыняты ў бліжэйшыя дні і тыдні», — напісаў Макрон.

Другая за тры дні тэрміновая сустрэча лідараў заходніх краін завяршылася ў сераду. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі ЕС, Канады, Ісландыі і Нарвегіі. 

Макрон падкрэсліў, што Еўропа падтрымлівае Украіну і гатова прыняць на сябе адказнасць за забеспячэнне міру і бяспекі ў рэгіёне.

«Гэта фундаментальны інтарэс Францыі, і я яго гарант», — сказана ў заяве.

Першая ініцыяваная прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам сустрэча прайшла ў Парыжы 17 лютага. У тых перамовах бралі ўдзел лідары Францыі, Брытаніі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Даніі, Польшчы, Нідэрландаў, а таксама кіраўнікі НАТА і ЕС.

Пра канкрэтныя рашэнні па выніках сустрэчы не паведамлялася, аднак у ЕС і НАТА заявілі пра неабходнасць больш інвеставаць у абарону, а таксама даць Кіеву надзейныя гарантыі бяспекі.

Чытайце таксама:

Макрон склікае другую за тры дні тэрміновую сустрэчу заходніх лідараў

Макрон заявіў, што гатовы размаўляць з Пуціным

«Мы павінны прызнаць, што ўступаем у новую эру». Што абмяркоўвалі лідары ЕС на экстранным саміце ў Парыжы

Каментары да артыкула