БЕЛ Ł РУС

Трамп не лічыць, што ўдзел Зяленскага ў перамовах аб міры «вельмі важны»

21.02.2025 / 21:45

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў меркаванне, што ўдзел прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў перамовах аб спыненні вайны з Расіяй не з'яўляецца важным, працягнуўшы пры гэтым крытыку на адрас украінскага лідара. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Fox News Radio.

Дональд Трамп. Фота: Christopher Furlong / Getty Images

«Я не думаю, што вельмі важна, каб ён быў на сустрэчах, калі быць шчырым з вамі», — сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША адзначыў, што запрашэнне Уладзіміра Зяленскага на перамовы з расіянамі ў Саудаўскай Арабіі «не было прыярытэтам», таму што ён, на думку Трампа, да гэтага «дрэнна» вёў перамовы.

«Я назіраў, як ягоныя гарады руйнуюцца, як ягоных людзей забіваюць, як вайскоўцаў знішчаюць… Я назіраю за гэтым ужо шмат гадоў. Гэта вайна, якая не павінна была пачынацца. Я назіраў гадамі, бачыў, як ён вядзе перамовы без казыроў. У яго няма казыроў. І вам гэта надакучвае. Вам гэта проста надакучвае. З мяне хопіць», — сказаў Дональд Трамп.

Пры гэтым Трамп у чарговы раз выказаў сваё перакананне, што папярэдні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і Зяленскі, маўляў, «маглі прадухіліць» вайну.

«Кожны раз, калі я кажу, што гэта не Расія вінаватая, мяне заўсёды крытыкуюць за «фэйкавыя навіны». Але я вам кажу, што Байдэн казаў няправільныя рэчы, Зяленскі казаў няправільныя рэчы — на іх напаў нехта значна больш і нашмат мацнейшы», — заявіў Трамп, выказаўшы пры гэтым перакананне, што Расію можна было «лёгка адгаварыць ад усяго гэтага». 

Чытайце таксама:

«У галовах людзей, якія ў захапленні ад Трампа, адбываецца нешта падобнае, як было 100 гадоў таму»

«Ён кіруецца глыбокім пачуццём адказнасці». Дуда параіў Зяленскаму не сварыцца з Трампам

Шрайбман апісвае варыянты, як пры Трампе можа скончыцца вайна ва Украіне

Рубіа пераконвае саюзнікаў, што перамовы з Расіяй не азначаюць рэзкай змены ў рэальнай палітыцы ЗША

Дзяржсакратар ЗША заявіў, што Трамп «вельмі засмучаны праз Зяленскага»

Каментары да артыкула