БЕЛ Ł РУС

Рэцэпты для шчаслівых уладальнікаў вафельніцы

8.03.2025 / 9:32

Nashaniva.com

Акрамя ўласна вафляў, якія падабаюцца і малым, і дарослым, вафельніцу можна выкарыстоўваць для гатавання і больш арыгінальных страў, прычым не толькі салодкіх, але і салёных. 

Фота: Freepik.com

Калі вы займелі вафельніцу, вам таксама могуць стаць тэрмінова патрэбныя міксер і блендар, каб рабіць цеста. Таксама можа спатрэбіцца сіліконавы пэндзлік для размазвання масла і сіліконавыя шчыпцы для вымання вафель.

У астатнім — цяпер для вас адкрыта безліч магчымасцяў для гатавання простых і смачных страў. Прапануем некаторыя.

Класічныя бельгійскія вафлі

Спатрэбіцца:

Як гатаваць:

Злучыце сухія інгрэдыенты ў вялікай місцы. Узбіце яечныя бялкі ў моцную пену. Змяшайце яечныя жаўткі з маслам, малаком і ваніллю, затым дадайце ў муку. У канцы дадайце яечную пену і акуратна змяшайце ўсе разам. Выліце цеста на папярэдне разагрэтую вафельніцу, апырскайце алеем і выпякайце да залацістага колеру.

Амлет у вафельніцы

Спатрэбіцца:

Як гатаваць:

Нарэжце гародніну невялікімі кубікамі. Узбіце яйкі з малаком і прыпраўце па смаку соллю і перцам. Дадайце гародніну да яек. Выліце апалонікам на змазаную тлушчам вафельніцу і выпякайце да гатоўнасці. Падавайце з салатай са свежай гародніны.

Курыная кесадзілля

Спатрэбіцца:

Як гатаваць:

Разамніце мякаць авакада ў місцы відэльцам, дадайце цыбулю, сок лайма, памідоры, 1 чайную лыжку каляндры, соль і перац па смаку. Пакладзіце 1 тарціллю на паверхню папярэдне разагрэтай і змазанай маслам вафельніцы. Выкладзіце ў цэнтр 1/3 шклянкі сыру і раўнамерна размяркуеце яго, пакінуўшы па краі 1 см. Зверху пакладзеце ¼ курыцы, нарэзанай невялікімі кавалачкамі, і 1 чайную лыжку каляндры. Накрыйце ўсе другой тарцілляй і запякайце 2—3 хвіліны. Асцярожна зніміце кесадзіллю і прыгатуйце яшчэ тры такія ж з астатнімі інгрэдыентамі. Нарэжце трохкутнікамі і падавайце цёплымі з соусам з авакада.

Чытайце таксама:

Пудынг, піца і рол — небанальныя стравы з бульбы

Топ амлетаў, якія не пакінуць вас абыякавымі. Рэцэпты

Для пахудзення мужчынам і жанчынам патрэбныя розныя прадукты на сняданак

Каментары да артыкула