БЕЛ Ł РУС

Старэйшы сын Надзеі Скардзіна пачаў займацца біятлонам ФОТА

24.02.2025 / 13:53

Nashaniva.com

Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна паказала ў інстаграме, што яе старэйшы сын пачаў займацца біятлонам.

Тут і далей фота з інстаграма Надзеі Скардзіна

Тыдзень таму алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна падзялілася ў інстаграме радасцю: яе 5-гадовы сын Данііл упершыню стаў на лыжы. Адбылося гэта ў Пізоле — горным курорце ў Швейцарыі.

«Дзядуля — выдатны трэнер», — напісала вядомая біятланістка.

View this post on Instagram

A post shared by Надежда Скардино (@skardinon)

А ўчора спартсменка паказала ў сацсетках, што хлопчык ужо спрабуе страляць па мішэнях. На фота бачны банэры Grand Prix Migros — гэта назва найбуйнейшай дзіцячай лыжнай гонкі ў свеце. Са студзеня па сакавік па ўсёй Швейцарыі пройдзе 10 кваліфікацыйных гонак, а таксама фінал у Давосе. Але наўрад ці Данііл прымае ў ёй удзел, бо ўзрост маленькіх спартсменаў складае ад 8 да 16 гадоў.

Сама Надзея Скардзіна, якая мае ў сваёй скарбонцы алімпійскія золата і бронзу, скончыла спартыўную кар’еру ў 2018 годзе. У 2019 годзе яна выйшла замуж за швейцарскага лыжніка і біятланіста Марціна Егера. У тым жа годзе нарадзіла першага сына Данііла. Летась у пары нарадзіўся другі сын, якога назвалі Рафаэлем. Сям’я жыве ў Швейцарыі.

Нагадаем: у кастрычніку 2020 года Скардзіна стала 1000-й падпісанткай адкрытага ліста спартсменаў за сумленныя выбары. Яна таксама вельмі эмацыянальна адрэагавала на затрыманне Мікіты Домрачава — роднага брата сваёй сяброўкі і былой партнёркі па камандзе Дар’і.

Час ад часу ў інстаграме з'яўляюцца сумесныя фота Домрачавай і Скардзіна. Апошні раз яны разам далучыліся да дабрачыннага чэленджу, каб дапамагчы сабраць грошы цяжка хворай дачцэ бягухі Марыны Арзамасавай

Чытайце таксама:

Надзея Скардзіна таксама падтрымала пратэстоўцаў: Беларусі нанесены велізарны іміджавы ўдар

Надзея Скардзіна расказала, як ледзь не трапіла ў Швейцарыі пад лавіну

Пяць гадоў найгучнейшаму беларускаму золату ў біятлоне. Дзе цяпер тыя, хто яго здабыў

Каментары да артыкула