БЕЛ Ł РУС

Супрацоўніцы «Пеленга» далі два гады калоніі

25.02.2025 / 10:52

Nashaniva.com

29-гадовую супрацоўніцу кампаніі «Пеленг» Карыну Праташчык асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі), піша «Вясна».

Суд над дзяўчынай пачаўся 3 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Справу Карыны разглядала Любоў Сімахіна.

Невядома дакладна, калі яе затрымалі — апошняя актыўнасць у сацсетках Карыны была больш за паўгода таму. Прыкладна ў той жа час, у ліпені 2024 года, адбываўся масавы пераслед супрацоўнікаў «Пеленга».

Па звестках «Белпола», з 2017 года Праташчык працавала на «Пеленгу». Апошнім часам — кантралёрам аптычных дэталяў і прыбораў 5 разраду ў бюро тэхнічнага кантролю аптычнай і касмічнай вытворчасці. Яна займалася праверкай якасці аптычных вырабаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула