Два беларускія дэпутаты з’ездзілі ў Вену. Канапацкая намякае, што была недзе побач
20-21 лютага 2025 года два беларускія дэпутаты з’ездзілі ў Вену на пасяджэнне парламенцкай асамблеі. У складзе дэлегацыі былі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў і сенатар Алег Румо.
Ганна Канапацкая. Фота: сацсеткі
Тым часам былая дэпутатка і былая кандыдатка ў прэзідэнты Ганна Капанацкая запэўніла падпісчыкаў, што мае да гэтага візіту непасрэднае дачыненне. «Вельмі задаволена сваёй працай і дакладным выкананнем еўрапейскімі партнёрамі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас шматлікіх нефармальных кантактаў», — адзначыла яна.
У якасці ілюстрацыі Канапацкая апублікавала здымкі з самалёта Аўстрыйскіх авіяліній і з аэрапорта Вены.
Сяргей Рачкоў і Алег Румо ў Вене. Фота: house.gov.by
Чытайце таксама:
Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі
Як 2020 год паламаў жыццё Алега Гайдукевіча. Ні сям’і, ні палітычных перспектыў, і толькі той у руцэ