БЕЛ Ł РУС

Аб'яднаны пераходны кабінет узнагародзіў медалямі Паліну Шарэнду-Панасюк, Марыю Зайцаву і Цзывая Со

25.02.2025 / 14:54

Nashaniva.com

Аб’яднаны пераходны кабінет прыняў рашэнне ўзнагародзіць выбітных людзей. Адпаведныя пастановы 24 лютага падпісала кіраўнік Кабінета Святлана Ціханоўская.

Фота: АПК

Так, медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» ўзнагароджаны брытанскі архітэктар і мастак, аўтар праекта беларускай царквы ў Лондане Цзывай Со, і экс-кіраўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода Аляксандр Лукашук.

Медалём Няскораных (Ларысы Геніюш) узнагародзілі экс-палітвязня Паліну Шарэнду-Панасюк.

Медалём «Гонар і годнасць» узнагароджаны беларускі краязнаўца і папулярызатар беларускай культуры і мовы Алесь Юркойць; а таксама беларуская добраахвотніца, што загінула ва Украіне, Марыя Зайцава 

Яшчэ два чалавекі атрымаюць узнагароды непублічна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула