БЕЛ Ł РУС

Еўракамісія выдае 3 мільёны еўра на падтрымку беларускага бізнэсу за мяжой. У кансорцыум уваходзяць ABBA, Imaguru і Belbiz

26.02.2025 / 1:27

Nashaniva.com

Запушчаны праект Беларуская дыяспарная ініцыятыва, які «імкнецца садзейнічаць пераемнасці і росту беларускай бізнэс-супольнасці ў выгнанні».

Кіраўніцтва ABBA — Серж Наўродскі, Марына Гірын і Яўген Буры

12—13 лютага ў Бруселі адбыўся запуск праекта Belarusian Diaspora Initiative (Беларуская дыяспарная ініцыятыва, BDI). Еўракамісія дасць яго стваральнікам 3 мільёны еўра на тры гады.

«У рамках гэтага праекту [беларуская бізнэс-асацыяцыя] ABBA далучылася да вядучага кансорцыўму пад кіраўніцтвам Еўрапейскай гандлёва-прамысловай палаты. Партнёрамі кансорцыўму сталі Польская гандлёва-прамысловая палата, Літоўская гандлёвая палата, Эстонская гандлёва-прамысловая палата, Каўнаская палата гандлю, прамысловасці і рамёстваў, а таксама Imaguru Global», — гаворыцца ў прэс-рэлізе ABBA.

Сярод мэтаў новай ініцыятывы — садзейнічаць пераемнасці і росту беларускай бізнэс-супольнасці ў выгнанні. «Акрамя таго, дзейнасць праекта будзе спрыяць устойліваму росту і стабільнасці бізнэсу, лепш падрыхтоўваючы іх да паспяховай рэінтэграцыі на радзіму ў будучыні», — абяцаюць стваральнікі.

Што ад гэтай падтрымкі Еўракамісіі атрымае бізнэс з беларускімі каранямі? Кіраўніцтва ABBA пералічвае вось такія тры пункты:

Чытайце таксама:

Яўген Буры з ABBA расказаў, колькі яго бізнэс-асацыяцыя атрымала ад Еўрасаюза і на што патраціла

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі

Ягораў перападлічыў суму, якая пайшла бізнэсу з дапамогі Еўрасаюза: Гэта менш, чым я казаў раней, ад сілы 4-7%

Каментары да артыкула