БЕЛ Ł РУС

Агент Дудкін павучае палітыкаў: Нельга перамагчы Лукашэнку без захавання маральных прынцыпаў

26.02.2025 / 15:25

Nashaniva.com

Былы лідар БХД назваў тры слабасці беларускіх палітыкаў, праз якія КДБ можа маніпуляваць іх.

Яўген Дудкін

«Ніякая палітычная сіла ў Беларусі не здольна перамагчы рэжым Лукашэнкі без захавання маральных прынцыпаў», — перакананы былы хрысціянскі дэмакрат Яўген Дудкін (псеўданім Радзівіл), якога выключылі з партыі пасля таго, як ён прызнаўся, што быў добраахвотным агентам КДБ.

У сваім фэйсбуку палітык назваў тры слабасці часткі беларускіх палітыкаў, якімі маніпулюе КДБ.

«1) Прага да ўлады як мэты жыцця і бясконцыя сваркі за яе (аб'яднання апазіцыі так і няма);

2) выкарыстанне палітыкі як фінансавага сродку для існавання, а не як інструменту для служэння грамадству;

3) сужэнскія здрады (вядома і зараз, калі маладыя дзяўчаты нараджаюць па-за шлюбам дзяцей палітыкам у сталым узросце)».

Дудкін кажа, што яму прапаноўвалася браць еўрапейскія гранты, каб у будучым траціць частку з іх на сябе, а не на праекты. З фармулёўкі можна прыйсці да высновы, што ён як сумленны чалавек так не рабіў.

Чытайце таксама:

Агент Дудкін з БХД: Мой агентурны псеўданім — Радзівіл

Агент Дудкін расказаў, як даваў КДБ справаздачы пра Латушку і магілёўскіх студэнтаў

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года

Дудкін аспрэчвае, што ён агент КДБ: Прычына кампаніі супраць мяне — мая паспяховая дзейнасць

БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ

Каментары да артыкула