БЕЛ Ł РУС

Трамп: Украіна можа забыць пра НАТА. Гэта тое, з чаго ўсё пачалося

26.02.2025 / 22:4

Nashaniva.com

Выступаючы ў Белым доме, Трамп зрабіў некалькі заяў наконт таго, як ён бачыць Украіну і яе будучыню. Паведамляе Associated Press.

Дональд Трамп на пасяджэнні Кабінета міністраў 26 лютага 2025 года. Скрыншот відэа: Reuters

«НАТА — можаце забыць пра гэта. Я думаю, верагодна, гэта тое, з чаго ўсё пачалося», — выказаўся Трамп пра будучыню Украіны ў Альянсе.

Трамп дадаў, што спадзяецца неўзабаве сустрэцца з Пуціным у надзеі дасягнуць пагаднення аб спыненні вайны ва Украіне.

Узмацняць стасункі прэзідэнт Амерыкі хоча з Расіяй і Кітаем. Перамовы з Масквой ідуць «вельмі добра», сказаў Трамп.

Ён адзначыў, што не збіраецца даваць Украіне «гарантый бяспекі, якія выходзяць за межы чагосьці значнага».

«Мы папросім Еўропу зрабіць гэта, бо гаворка ідзе пра Еўропу, якая з'яўляецца іх найбліжэйшым суседам. Але мы зробім усё магчымае, каб усё прайшло добра», — дадаў ён.

ЗША паспрабуюць ставіць пытанне аб вяртанні Украіне часткі акупаваных тэрыторый, але «дамагчыся гэтага складана».

26 лютага ў Белым доме прайшло першае пасяджэнне Трампа з Кабінетам міністраў ЗША. На ім прысутнічаў таксама Ілан Маск. Там жа Трамп пацвердзіў, што 28 лютага плануе сустрэцца з Зяленскім для падпісання пагаднення аб выкапнях.

На 27 лютага запланаваны перамовы ЗША і Расіі ў Стамбуле.

Чытайце таксама:

Поўны тэкст праекта пагаднення Украіны і ЗША аб выкапнях

Украіна пагадзілася на здзелку з ЗША па выкапнях, калі Вашынгтон змякчыў свае патрабаванні

Борыс Джонсан падтрымаў прапанову Трампа па выкапнях ва Украіне

Каментары да артыкула