Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі Дамовы аб гарантыях бяспекі «Саюзнай дзяржавы»
Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі дамовы паміж Беларуссю і Расіяй аб гарантыях бяспекі ў рамках «Саюзнай дзяржавы». Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававых актаў Расійскай Федэрацыі.
Уладзімір Пуцін. Фота: Artem Priakhin / SOPA Images / LightRocket via Getty Images
Дамова была падпісаная Лукашэнкам і Пуціным у снежні 2024 года. Яна прадугледжвае размяшчэнне расійскіх вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі. Таксама ў ёй утрымліваюцца палажэнні аб прымяненні ядзернай зброі.
Дакументам прадугледжаныя ўзаемныя гарантыі па забеспячэнні абароны, абароны суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу Расіі і Беларусі, цэласнасці і недатыкальнасці тэрыторыі і знешніх межаў «Саюзнай дзяржавы».
Чытайце таксама:
У Мінску ратыфікавалі дамову, якая дазваляе РФ ствараць у Беларусі ваенныя аб'екты
Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным