Дарадца Трампа параўнаў паводзіны Зяленскага з былой дзяўчынай
Майк Уолц адзначыў таксама, што ЗША патрэбны лідар, які зможа ўзаемадзейнічаць у тым ліку з расейцамі і пакласці канец гэтай вайне.
Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images
Дарадца прэзідэнта ЗША па нацбяспецы Майк Уолц выказаўся пра Зяленскага ў эфіры CNN.
Уолца спыталі, ці хоча Трамп адстаўкі Зяленскага.
«Нам патрэбны лідар, які зможа ўзаемадзейнічаць з намі, у рэшце рэшт узаемадзейнічаць з расейцамі і пакласці канец гэтай вайне.
І калі стане відавочным, што асабістыя ці палітычныя матывы прэзідэнта Зяленскага разыходзяцца з тым, каб спыніць баявыя дзеянні ў гэтай краіне, тады, на маю думку, мы маем сапраўдную праблему», — адказаў Уолц.
Ён дадаў, што Зяленскі павінен даць зразумець, што ён гатовы ісці да міру.
Дарадца Трампа выказаўся, што ўкраінскі прэзідэнт занадта засяроджаны на «праверцы фактаў».
«Гэта як былая дзяўчына, якая аспрэчвае ўсё, што вы казалі дзевяць гадоў таму, а не спрабуе рухаць адносіны далей», — адзначыў ён.