БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў шукаць у Беларусі рэдказямельныя металы

4.03.2025 / 14:8

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка паставіў перад айчыннымі спецыялістамі пытанне аб наяўнасці ў краіне рэдказямельных металаў. Адпаведную заяву ён зрабіў 4 сакавіка, прымаючы кадравыя рашэнні, піша БелТА.

Фота: БелТА

Лукашэнка зрабіў акцэнт на геолагаразведцы. «Актуальная тэма, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — З прычыны вядомых абставінаў цяпер ва ўсяго свету на слыху тэма здабычы рэдказямельных матэрыялаў. Кажуць, што ў нас у адвалах ёсць рэдказямельныя мінералы. Трэба выведаць і астатняе: і хімія, і нафта, і газ, і іншае. Я ставіў адпаведную задачу перад адпаведным міністрам», — сказаў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу, што геолагаразведка ў краіне развіта недастаткова, знаходзіцца на нізкім узроўні. А тэматыка пошуку рэдказямельных металаў выпадае з поля зроку айчынных спецыялістаў.

«Рэдказямельныя металы выгаворвае толькі Трамп у Злучаных Штатах Амерыкі. Вы над гэтым пакуль не задумваліся. Іх шмат не бывае ў зямлі. Можа, у нас не менш, чым у іншых?» — дадаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прапанаваў перадаць частку прэзідэнцкіх паўнамоцтваў іншым органам улады

Лукашэнка заклікаў развіваць майнінг

Лукашэнка прызначыў двух новых міністраў

Лукашэнка прызначыў віцэ-прэм'ераў — яны старыя

Каментары да артыкула