БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы да перамоваў аб міры

5.03.2025 / 7:20

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША ў звароце да Кангрэсу заявіў, што атрымаў ліст ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, у якім ён заяўляе пра гатоўнасць да мірных перамоваў, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo / Ben Curtis

«Сёння я атрымаў важны ліст ад прэзідэнта Украіны Зяленскага. У лісце гаворыцца: «Украіна гатовая як мага хутчэй сесці за стол перамоваў, каб наблізіць трывалы мір. Ніхто не хоча міру больш, чым украінцы», — сказаў Трамп.

З ягоных слоў, Зяленскі таксама заявіў пра гатоўнасць падпісаць пагадненне аб здабычы карысных выкапняў «у любы час».

«Я нястомна працую, каб завяршыць жорсткі канфлікт ва Украіне, — заявіў Трамп. — Мільёны ўкраінцаў і расіянаў былі дарэмна забітыя ці параненыя ў гэтым жахлівым і жорсткім канфлікце, канца якому не відаць. ЗША накіравалі сотні мільярдаў даляраў на падтрымку абароны Украіны».

«Вы хочаце, каб гэта працягвалася яшчэ пяць гадоў?» — спытаў Трамп і зноў заявіў, што ЗША выдаткавалі на падтрымку Украіны значна больш, чым Еўропа.

«На жаль, Еўропа выдаткавала больш грошай на куплю расійскай нафты і газу, чым на абарону Украіны. Падумайце пра гэта».

Некаторыя дэмакраты пакінулі залу, калі Трамп казаў пра Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула