БЕЛ Ł РУС

«Залаты век Амерыкі толькі пачаўся». Выступ Трампа перад Кангрэсам стаў самым працяглым у гісторыі

5.03.2025 / 8:34

Nashaniva.com

Выступ Трампа стаў самым працяглым з падобных выступаў перад Кангрэсам за ўсю гісторыю. 47-ы прэзідэнт ЗША выступаў перад заканадаўцамі больш за 100 хвілін, піша «Голас Амерыкі».

Фота: Ben Curtis / AP

Папярэдні рэкорд належаў прэзідэнту Білу Клінтану, прамова якога ў 2000 годзе працягвалася 88 хвілін.

«Мае суайчыннікі-амерыканцы, падрыхтуйцеся да неверагоднай будучыні, бо залаты век Амерыкі толькі пачаўся. Гэта не будзе падобна ні на што, што вы калі-небудзь бачылі», — падсумаваў Трамп.

Бліжэй да канца сваёй прамовы Трамп паабяцаў стварыць «найвышэйшую якасць жыцця, пабудаваць самыя бяспечныя, самыя багатыя, самыя здаровыя і самыя жыццяздольныя супольнасці ў свеце».

«Мы збіраемся заваяваць шырокія межы навукі, мы збіраемся вывесці чалавецтва ў космас і ўсталяваць амерыканскі сцяг на планеце Марс і нават далёка за яе межамі, і праз усё гэта мы збіраемся зноўку адкрыць непераадольную сілу амерыканскага духу, і мы збіраемся адрадзіць бязмежнае абяцанне амерыканскай мары, — сказаў прэзідэнт ЗША. — Кожны дзень мы будзем падымацца і будзем змагацца, змагацца за краіну, у якую вераць нашы грамадзяне, і за краіну, якую заслугоўвае наш народ».

Слухачы таксама віталі авацыямі амерыканца Марка Фогеля, раней вызваленага з расійскай турмы ў рамках абмену, і яго маці. Яны прысутнічалі ў зале падчас прамовы Трампа.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы да перамоваў аб міры

Лукашэнка запрасіў Трампа, Пуціна і Зяленскага ў Мінск

Прадстаўнікі Трампа таемна ўгаворвалі Зяленскага вярнуцца да перамоваў

Каментары да артыкула